Здарэнні22

Мінчук уваткнуў сабе нож у жывот, каб інсцэніраваць разбойны напад

У міліцыю ад службы «103» паступіла інфармацыя пра тое, што 38-гадоваму мужчыну з нажавым раненнем брушной поласці была аказана дапамога. Па словах пацярпелага, траўму яму нанёс невядомы мужчына, якога ён падвозіў на аўтамабілі.

Міліцыянтам паранены кіроўца распавёў, што працуе начальнікам участка на адным з будаўнічых прадпрыемстваў. Перыядычна займаецца прыватным возніцтвам. На адной з вуліц да яго ў аўтамабіль падсеў мужчына, які заняў пярэдняе пасажырскае сядзенне. Падчас руху ў салоне выпадкова адкрыўся бардачок, у якім знаходзіліся грошы (прыблізна 38 мільёнаў беларускіх рублёў), якія прызначаліся для выплаты заработнай платы работнікам прадпрыемства. Пасажыр, заўважыўшы гэта і ні слова не сказаўшы, узяў вялікі кухонны нож, які ляжаў у паглыбленні дзверкі аўто, і нанёс ім удар у жывот кіроўцу, пасля чаго забраў усе грошы з бардачка і збег.

Аднак падчас правядзення далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў паказанні пацярпелага былі пастаўлены пад сумнеў. Было ўстаноўлена, што ніякага разбойнага нападу насамрэч не было. Мужчына, вырашыўшы прысвоіць грашовыя сродкі, схаваў іх, а каб адвесці ад сябе падазрэнне — інсцэніраваў замах на самога сябе. Для праўдападобнасці нават нанёс сабе нажавое раненне, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

«Пры звароце грамадзян у органы ўнутраных спраў з заявай аб злачынстве супрацоўнікі міліцыі ў абавязковым парадку папярэджваюць іх аб крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 400 («Загадзя ілжывы данос») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, — растлумачыў начальнік крымінальнай міліцыі Цэнтральнага РУУС Мінска Андрэй Апанасевіч. — У гэтым жа выпадку, калі дзеянні мужчыны будуць кваліфікаваныя па частцы 2-й дадзенага артыкула, яму можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўлення волі».

Каментары2

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць