Навука і тэхналогіі8888

Славуты фізік Стывен Хокінг адмаўляе існаванне Бога, але верыць у іншапланетнікаў

У інтэрв'ю іспанскай газеце El Pais вядомы фізік-тэарэтык Стывен Хокінг заявіў, што бога няма, навука здольная растлумачыць усе працэсы, што адбываюцца ў прыродзе, а штучны інтэлект можа перасягнуць чалавечы ўжо праз 100 гадоў.

Хокінг заявіў: «Я выкарыстоўваю слова «бог», але толькі ў адцягненым сэнсе, гэтак жа як Эйнштэйн, калі казаў пра законы прыроды. Навукі дастаткова для таго, каб растлумачыць узнікненне свету, і няма неабходнасці блытаць сюды бога».

Аднак існаванне іншапланетнікаў фізік, як вынікае з яго слоў, не выключае. «Магчыма, іншапланецяне стануць захопнікамі і будуць каланізаваць усе планеты, да якіх змогуць дабрацца. Маё матэматычнае мысленне кажа пра тое, што разлікі і лічбы цалкам дазваляюць думаць аб іншапланецянах як рэальна існуючых стварэннях. Сапраўдны выклік для нас - гэта зразумець, як яны ўсё-такі могуць выглядаць ».

Фізік-тэарэтык папярэдзіў і пра тое, што ў хуткай будучыні чалавецтву прыйдзецца сур'ёзна падумаць пра пагрозу з боку камп’ютараў. Як заявіў Хокінг, праз 100 гадоў штучны інтэлект можа па некаторых параметрах перасягнуць чалавечы, і тады людзям прыйдзецца пераканацца ў тым, што ў машын тыя ж мэты, што і ў нас. «Я думаю, што выжыванне чалавечай расы залежыць ад таго, ці зможам мы знайсці новы дом дзе-небудзь на прасторах Сусвету, так як рызыка, што Зямля будзе знішчана якой-небудзь катастрофай, паступова ўзрастае. Менавіта таму я хачу, каб усе людзі зразумелі важнасць касмічных даследаванняў », — сказаў на заканчэнне Хокінг.

Каментары88

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

З’явіўся трэйлер фільма з Цілем Швайгерам, які знялі ў Мінску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць