Свет1111

Дачка Пуціна дала сваё першае інтэрв'ю

Дачка прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Кацярына Ціханава дала сваё першае інтэрв'ю расійскім СМІ.

Інтэрв'ю з Ціханавай правялі журналісты расійскага «Інтэрфакса». У ім няма ніводнага пытання пра тое, ці сапраўды яна дачка Пуціна. Акрамя таго, яно не ўтрымлівае адказу на пытанне, якім чынам менавіта яна ўзначаліла фонд са шматмільённым абаротам грошай.

У інтэрв'ю Ціханава заявіла, што прыйшла ў фонд «Інапрактыка», таму што вучылася ў МДУ і да гэтага часу займаецца там навуковай дзейнасцю ў галіне тэорыі кіравання.

«Калі дакладней, то мая праца ляжыць у галіне кагнітыўнай навукі і знаходзіцца на стыку як мінімум пяці дысцыплін — матэматычнага мадэлявання, механікі, псіхалогіі, фізіялогіі, і ў прынцыпе тычыцца біяхіміі», — сказала яна.

Як вядома, асабістае жыццё Уладзіміра Пуціна старанна хаваецца. Вядома, што ў яго ёсць дзве дачкі. У СМІ і палітычных колах кажуць, што Кацярына Ціханава — дачка Пуціна.

У фэйсбуку кіраўнік эканамічнага аддзела «Інтэрфакса» Юрый Пагарэлы ўскосна пацвердзіў, што Ціханава — дачка прэзідэнта. Каментуючы пост галоўрэда РБК Лізаветы Асяцінскай, ён растлумачыў: «Ліза, табе часта дачка Пуціна дае інтэрв'ю? Нам яна дала вось на такіх умовах — толькі пра МДУ. І без фатаграфіі. Нам акей», — напісаў ён.

Як пісаў заснаваны Аляксеем Навальным «Фонд барацьбы з карупцыяй», Кацярына Ціханава ўзначальвае нікому невядомы фонд з найбуйнейшым гадавым бюджэтам у 281 млн рублёў.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

«Пытанне справядлівасці». Удава беларускага ваяра змагаецца ва Украіне за выплаты і годнае стаўленне12

Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі5

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга13

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон1

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць