Грамадства2222

Мастак прапануе прыйсці на Хэлоўін у касцюмах расстраляных беларускіх дзеячоў

Выйсьці ў ноч на гэлаўін з партрэтамі расстраляных беларускіх дзеячоў прапануе мастак Максім Осіпаў. Праз такі флэшмоб, як ён лічыць, удасца прыцягнуць увагу моладзі да сталінскіх рэпрэсій.

У сваім профілі ў фэйсбуку Осіпаў выступіў зь ідэяй ажывіць мёртвых паэтаў, празаікаў і літаратурных крытыкаў, якія былі забітыя 29 кастрычніка 1937 года. Для гэтага ён прапануе вырабіць звычайны зомбі-макіяж і раздрукаваць да яго старонку зь імем аднаго з забітых дзеячоў.

Гатовыя для раздрукоўкі файлы зь імёнамі беларускіх паэтаў, празаікаў і літаратуразнаўцаў Осіпаў сам падрыхтаваў і выклаў онлайн.

Такім чынам інфармацыя пра сталінскія рэпрэсіі можа дайсьці і да моладзі, лічыць мастак. Чаму ён вырашыў сумясьціць гэлаўін і дзень памяці рэпрэсаваных, ён распавёў Свабодзе

«Па-першае — я не лічу гэлаўін «заходнім» сьвятам. З аднога боку — яно мае агульныя карані с нашымі Дзядамі, зь іншага — гэта сусьветнае сьвята. Па-другое, я ня тое, каб хацеў сумясьціць дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій і гэлаўін. Я разумею, что інфармацыя пра дзень памяці распаўсюджваецца сярод даволі вузкай часткі грамадзтва, і мая прапанова — гэта хутчэй сумяшчэньне традыцыйнага для нашай краіны узроўню сьвяткаваньня гэлаўіна і грамадзкай акцыі».

Сам ён будзе таксама ўдзельнічаць у гэтай акцыі. Учора ён ужо правёў рэпэтыцыю, і рэакцыя мінакоў была такой, як ён і чакаў.

«Я разумею, што камусьці гэта падасца недапушчальным, — кажа Осіпаў. — Аднак калі мая ідэя зачэпіць людзей, да якіх гэтая інфармацыя раней не заходзіла — я гатовы да абвінавачаньняў у парушэньні этыкі і маралі».

Каментары22

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць