Спорт2020

Рафаэль Пуарэ: «Мы са старшынёй КДБ былі п'янымі і ён сказаў: «Мы больш не забіваем людзей»

Былы французскі біятланіст Рафаэль Пуарэ расказаў нарвежскаму Dagbladet пра тое, як падпісваў кантракт, уладкоўваючыся працаваць трэнерам у зборную Беларусі ў 2012 годзе, і чаму завяршыў супрацоўніцтва.

Для падпісання кантракту француз сустракаўся са старшынёй КДБ Беларусі Вадзімам Зайцавым, які ў той час узначальваў Федэрацыю біятлона Беларусі.

Вадзім Зайцаў цяпер узначальвае аператара «Космас-ТБ».

«Мы сустрэліся ў бары. Вакол нас былі целаахоўнікі са зброяй. Калі ты абмяркоўваеш кантракт у Беларусі, то трэба выпіць гарэлкі. Праз дзве гадзіны мы абодва былі п'янымі.

Ён сказаў мне: «Ты не думай, што КДБ цяпер такі, як раней. Мы больш не забіваем людзей». Я падумаў: «Добра». Мы пілі гарэлку і абмяркоўвалі тэрарызм і ўсё запар. Гэта было крыху незвычайна.

Мне трэба было пабудаваць каманду для будучыні. Але яны хацелі стаць чэмпіёнамі свету за адзін дзень. Гэта было немагчыма. Пасля года маёй працы нічога не змянілася. Усе былі настроены супраць мяне.

Беларусь — краіна, якая на 15—20 гадоў ззаду нас. Яны баяліся новых выпрабаванняў, калі я прадставіў праграму пераменаў. Шэф КДБ быў таксама звольнены, таму што падтрымліваў мяне. Гэта быў цікавы досвед», — распавёў Пуарэ.

Каментары20

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць