Грамадства22

МКАД-2 пабудуюць да 1 студзеня 2017 года

Міністэрства транспарту і камунікацый сумесна з Міністэрствам фінансаў і Банкам развіцця Беларусі вырашае пытанне аб дадатковым фінансаванні для завяршэння будаўніцтва другой Мінскай кальцавой аўтадарогі ва ўстаноўлены тэрмін — да 1 студзеня 2017 года, паведаміў 20 мая на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка.

Ён адзначыў, што сродкі для завяршэння другога этапу будаўніцтва МКАД-2 прадугледжаныя дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай, а таксама фінансаваннем з боку Банка развіцця. «На сённяшні дзень для ўводу МКАД-2 сродкаў недастаткова. Таму мы сумесна з Міністэрствам фінансаў і Банкам развіцця прапрацоўваем пытанне аб дадатковым фінансаванні ў мэтах безумоўнага ўводу гэтай дарогі да 1 студзеня 2017 года», — удакладніў Аўраменка.

«Сродкі першапачаткова былі запланаваныя не ў поўным аб'ёме з той умовай, што мы недзе блізу лета зноў да гэтага пытання вернемся. Каб скончыць, нам яшчэ неабходна 1,4 трлн. рублёў», — сказаў першы намеснік міністра.

Паводле яго слоў, агульны кошт МКАД-2 ацэньваецца ў 5,4 трлн. рублёў. Пакуль інтэнсіўнасць руху на ўжо адкрытым участку МКАД-2 невялікая, але ў Мінтрансе разлічваюць, што сітуацыя зменіцца найперш з-за пераарыентацыі транзітных патокаў.

У ліку пераваг выкарыстання МКАД-2 Аўраменка вылучыў адсутнасць сезонных вагавых абмежаванняў на праезд цяжкавагавага транспарту, бо аўтадарога выкананая ў цэментабетонным пакрыцці. Акрамя таго, траса бясплатная, што скарачае выдаткі перавозчыкаў, дарога новая і камфортная для руху. Сёння перавозчыку, калі ён транзітам перасякае Беларусь з Гродна, і танней, і зручней ехаць па МКАД-2, чым выкарыстоўваць першую кальцавую. «Гэта значыць асноўны разлік на транзітны транспарт, ну і грамадзянам вакол Мінска таксама будзе зручней перамяшчацца», — падкрэсліў першы намеснік міністра транспарту.

Рашэнне аб ўзвядзенні другой МКАД было прынятае яшчэ ў 2010 годзе, але яе актыўнае будаўніцтва пачалі ў 2014 годзе пасля даручэнняў Аляксандра Лукашэнкі. Мэта праекта — разгрузіць сталіцу ад транзітнага патоку аўтамабіляў, палепшыць экалагічнае становішча.

16 снежня 2015 года быў цалкам адкрыты рух па другой кальцавой на ўчастку ад аўтамабільнай дарогі Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач да аўтамабільнай дарогі М6 Мінск — Гродна. Для аўтатранспарту сталі даступнымі прыкладна 47 кіламетраў новай аўтатрасы, што спалучыла віцебскую і гродзенскую шашы. Гэта першы этап узвядзення МКАД-2, які быў падзелены на пяць чэргаў. На першых трох з іх работы былі завершаныя раней — 6 кастрычніка адбылося ўрачыстае адкрыццё дарогі з удзелам Лукашэнкі.

На другім этапе стварэння МКАД-2 плануецца пабудаваць дарогу працягласцю 41,4 кіламетра, якая злучыць гродзенскую і брэсцкую шашы. Гэтыя работы мяркуецца завяршыць да 1 студзеня 2017 года. Агульная працягласць МКАД-2 складзе прыкладна 160 км: новае будаўніцтва — прыблізна 90 кіламетраў, а таксама існыя ўчасткі аўтадарог М1/Е30, М2 і Р80 — 70 кіламетраў.

Чатырохпалосная дарога з цэментабетонным пакрыццём адпавядае сучасным патрабаванням: па дзве паласы руху ў кожным кірунку, масты і шляхаправоды, якія падзяляюць транспартныя патокі, двухбаковая бар'ерная агароджа па восі дарогі для выключэння лабавых сутыкненняў, сеткавая загарода ад жывёл ўздоўж трасы ў раёне лясных масіваў, светлавыя табло для інфармавання вадзіцеляў пра сітуацыю на дарозе.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярнага рэпера Navai затрымалі пры ўездзе ў Казахстан з наркотыкамі

«Не дала я спаліць тыя паперы». Як у Парэччы выратавалі царкоўны архіў са спісамі рабочых фабрыкі Скірмунтаў і жыхароў 13 вёсак

На прадпрыемстве ў Магілёве знайшлі мёртвага рабочага. Відаць, ён упаў з вышыні1

«Ніхто не адніме ў мяне права памерці рускім. Слава Расіі!» — перадсмяротнае паведамленне сына расійскага апазіцыянера Гудкова48

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам30

Лукашэнка прызначыў новых вайсковых начальнікаў2

На прысядзібным участку пад Гомелем спынілі працу нелегальнай майнінг-фермы5

Трамп запосціў жартаўлівы ролік па матывах нападу тыгра на чалавека ў брытанскім заапарку. Сваякі загінулага абураныя10

Дэкрэтныя дапамогі збіраюцца разлічваць з улікам заробкаў бацькоў дзіцяці7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць