Свет

У Расіі раскрытыкавалі кашулі Zara і Sela, затое пахвалілі беларускія

Эксперты Расякасці назвалі небяспечнымі мужчынскія кашулі Zara, MNG, Bellford і многіх іншых замежных брэндаў.

У ходзе даследавання якасці папулярных у расіян мужчынскіх кашуль эксперты прыйшлі да высновы, што палова ўзораў парушала правы спажыўца на дакладную маркіроўку. Як гаворыцца ў паведамленні арганізацыі, эксперты знайшлі неадпаведнасць заяўленага матэрыялу выраба фактычнаму.

«Цалкам «бамбукавая» кашуля V.B аказалася на 100% ільняной, а ўзор SELA на 100% складаецца з бавоўны, пры заяўленым змешаным складзе з 35% поліэфіру», — гаворыцца ў паведамленні Расякасці.

У заяве кампаніі гаворыцца, што кашулі Zara, MNG, Bellford практычна не прапускаюць паветра, «што негатыўна ўплывае на мікраклімат цела пад тканінай, а значыць, і гігіену спажыўца».

Інфармацыя аб меркаваных парушэннях арганізацыя перадала ў Расспажыўнагляд.

Эксперты арганізацыі засталіся задаволеныя якасцю кашуль толькі некалькіх брэндаў, большасць з якіх з'яўляюцца расійскімі, хоць і вырабляюць адзежу за мяжой.

«Павышаным патрабаванням стандарту Расякасці ў выніку змаглі адпавядаць шэсць тавараў пад гандлёвымі маркамі O'STIN (Кітай), Greg (Беларусь), H&M (Бангладэш), Oodji (Кітай), Incity (Кітай), Chkalov (Малдова). Уся ўказаная прадукцыя была зробленая за мяжой, а значыць, не можа прэтэндаваць на расійскі Знак якасці», — гаворыцца ў заяве Роскачества.

Аўтаномная некамерцыйная арганізацыя «Расійская сістэма якасці» была заснавана расійскім урадам у красавіку мінулага года. Арганізацыя, паводле распараджэння ўрада, павінна праводзіць «незалежнае даследаванне якасці тавараў, прадстаўленых на паліцах расійскіх крам». Таксама арганізацыя прымае рашэнне аб выдачы найлепшым расійскім таварам расійскага Знака якасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

У Расіі прадавачка скрала латарэйных білетаў на 5,5 тысяч даляраў. Які вынік?2

У свеце ёсць адзінае ўнікальнае месца, адкуль вада можа патрапіць у тры акіяны4

На Джорджу Мелоні зрабілі эратычны дыпфэйк. Яна адказала з іроніяй5

Польскія візавыя цэнтры запусцілі мабільны дадатак для падачы заявы на візу3

У Расіі пасудамыйшчыцу, якая працавала ў кадэцкім корпусе СК, прыгаварылі да 19 гадоў калоніі за вярбоўку вучня1

Стала вядома, якія ўмовы абмяркоўваюць ЗША і Іран1

Чыноўнік патлумачыў, чаму нельга рабіць ядзерны могільнік у Астравецкім раёне12

Завочна асуджаны маладзечанец невядомым чынам вярнуўся ў Беларусь — яго асудзілі на 5,5 гадоў за супрацу з «Дапамогай»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць