Грамадства55

Лукашэнка: Беларусь і Іран адзіныя ў поглядах на сьветапарадак

«У нас тут няма ніякіх праблем. Мы разумеем адзін аднаго, у нас няма ніякіх недамоўленасьцей».

«Мы адзіныя ў поглядах на светапарадак і выступаем за шматпалярны свет», — заявіў 22 мая прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам прамысловасці і шахтаў Ісламскай Рэспублікі Іран Алі Акбарам Мехраб’янам.

«Што тычыцца нашых палітычных і дыпламатычных адносін, у нас тут няма ніякіх праблем. Мы разумеем адзін аднаго, у нас няма ніякіх недамоўленасцей», — цытуюць кіраўніка дзяржавы беларускія афіцыйныя крыніцы. А.Лукашэнка падкрэсліў, што ўважліва ставіцца да супрацоўніцтва «з сябрамі з Ірана». Паводле яго слоў, Беларусь гатова павялічыць тавараабарот з Іранам да 1 млрд. долараў ЗША.

«Мы дамовіліся з прэзідэнтам Ірана, што галоўнае ў нашых адносінах, падмурак супрацоўніцтва — гэта эканамічныя адносіны. У прыватнасці, мы дамовіліся аб інвестыцыях ў эканомікі нашых дзяржаў. Такім чынам, планы і кірункі дзеянняў вызначаны, цяпер іх неабходна напаўняць канкрэтным зместам. Як гэта рабіць, мы таксама вызначыліся. Цяпер мы павінны рэалізоўваць запланаванае», — сказаў А.Лукашэнка.

Ён пазітыўна ацаніў дынаміку беларуска‑іранскага гандлёва‑эканамічнага ўзаемадзеяння, адзначыўшы, што тавараабарот, які ў 2007 годзе склаў 80 млн. долараў, усё яшчэ нязначны. Паводле меркавання А.Лукашэнкі, Беларусь і Іран маюць значна большы патэнцыял.

Алі Акбар Мехраб’ян у прыватнасці падкрэсліў, што кіраўніцтва Ірана надае вялікае значэнне развіццю ўсебаковых адносін з Беларуссю. Міністр высока ацаніў сустрэчы і перамовы ва ўрадзе Беларусі і перадаў А.Лукашэнку пісьмовае пасланне Махмуда Ахмадзінежада, паведамляюць афіцыйныя крыніцы.

Тацяна Каравянкова, БелаПАН

Каментары5

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць