Грамадства88

80-гадовага пенсіянера, які паскардзіўся Лукашэнку на чыноўнікаў, паўторна адправілі ў «вар’ятню»

Судзьдзя Дзьмітрый Лукашэвіч Фрунзенскага суду Менску паўторна адправіў пэнсіянэра Аляксандра Лапіцкага на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычным шпіталі ва ўмовах звычайнага нагляду.

Суд прызнаў Лапіцкага, якому 80 год, вінаватым у наўмыснай публічнай зьнявазе Аляксандра Лукашэнкі, генпракурора Аляксандра Канюка і яшчэ некалькіх пракурораў і судзьдзяў. Паводле суду, гэта Аляксандр Лапіцкі зрабіў у электронных пасланьнях да чыноўнікаў. Пры гэтым суд вырашыў, што злачынствы Аляксандр Лапіцкі зьдзейсьніў у несьвядомым стане, бо пакутуе на псыхічную хваробу, і таму ня можа несьці за іх адказнасьць. Аляксандру Лапіцкаму прызначанае прымусовае лячэньне ў псыхіятрычным шпіталі ва ўмовах звычайнага нагляду.

«Гэта несправядлівы суд і асабістая помста мне з боку Лукашэнкі і ягоных чыноўнікаў. Мне помсьцяць за тое, што я западозрыў Лукашэнку ў арганізацыі выбуху ў мэтро ў 2011 годзе, а таксама за іншыя крытычныя выказваньні наконт яго і ягоных чыноўнікаў», — пракамэнтаваў прысуд Аляксандар Лапіцкі і сказаў, што будзе яго абскарджваць цягам 10 дзён.

Гэта ўжо другое рашэньне суду пра накіраваньне Аляксандра Лапіцкага на прымусовае лячэньне ў «вар’ятню». Ранейшае такое рашэньне, прынятае ў красавіку гэтым жа Фрунзенскім раённым судом у іншым складзе пасьля скаргі пэнсіянэра ў Менскі гарадзкі суд у чэрвені было скасаванае і накіраванае на новы разгляд. Аднак новы суд пацьвердзіў былое рашэньне.

Праваабаронца Алег Воўчак кажа пра парушэньне права Лапіцкага на абарону і тое, што беларускія ўлады мэтанакіравана перасьледуюць пэнсіянэра.

«Улада ня любіць і баіцца крытыкі, а таму распраўляецца з усімі, хто яе крытыкуе. З Лапіцкім у іх ня вельмі атрымлівалася, бо ён вельмі адукаваны і учэпісты чалавек, да таго ж пэнсіянэр. Маладога б хутка знайшлі за што зачапіць і адправілі б у турму «падумаць аб паводзінах», а тут не атрымалася. Таму — для Лапіцкага абралі вар’ятню. Што да новага суду, дык у ім яшчэ больш справу заблыталі. Па-першае, не скасавалі вынікаў псыхіятрычнай экспэртызы, з-за чаго сам Аляксандр Лапіцкі быў пазбаўлены права сябе бараніць. Па-другое, суд не разглядаў арыгіналаў дакумэнтаў, а толькі іх нібыта копіі, ня высьветліў, якую шкоду Лапіцкі нібыта нанёс Лукашэнку і ягоным чыноўнікам. А тое, што ён выказваў сваё меркаваньне на іх адрас —дык гэта гарантавана Канстытуцыяй. Мы будзем далей змагацца за Аляксандра Лапіцкага, бо гэта змаганьне за наша агульнае права на свабоду меркаваньняў і іх выказваньняў», — сказаў праваабаронца Алег Воўчак.

Паводле Аляксандра Лапіцкага ягоны канфлікт з вышэйшымі беларускімі чыноўнікамі пачаўся пасьля выхаду ў 1999 годзе ягонай кнігі «За жалезнай заслонай», у якой ён працытаваў выказваньні Аляксандра Лукашэнкі адносна Гітлера.

Каментары8

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць