Спорт33

CAS пакінуў у сіле рашэнне ICF аб дыскваліфікацыі беларускіх весляроў

Міжнародны спартыўны арбітражны суд у Лазане (CAS) пакінуў у сіле рашэнне Міжнароднай федэрацыі каноэ (ICF) аб дыскваліфікацыі на год мужчынскай зборнай Беларусі.

Паведамляецца, што ICF ўжо пераразмеркавала квоты беларускіх атлетаў, і калі вярнуць іх назад, гэта нанясе шкоду іншым нацыянальным федэрацыям па веславанні на байдарках і каноэ.

Міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко абураны такім рашэннем ICF, паведамляе БелТА.

«З абурэннем ўспрынялі паведамленне Міжнароднага спартыўнага арбітражнага суда ў Лазане, якое не дазволіць мужчынскай зборнай па веславанні на байдарках і каноэ выступіць на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. Рашэнне па меншай меры абсурднае, выклікае абурэнне. У любым выпадку мы будзем працягваць змагацца за гонар і правы нашых спартсменаў. Для дыскваліфікацыі мужчынскай каманды па веславанні на байдарках і каноэ няма ніякіх падстаў. Няма абгрунтаваных прэтэнзій ні з боку Сусветнага антыдопінгавага агенцтва, ні з боку судовых органаў Францыі. Я перакананы ў праваце і чысціні нашых атлетаў, якія заслужылі права выступіць на летніх Гульнях «, — заявіў Шамко.

Паводле яго слоў, напэўна, у кіраўніцтва ICF пасля паспяховага выступлення беларускай каманды па веславанні на байдарках і каноэ на чэмпіянаце Еўропы ў Маскве, дзе яна выйграла дзесяць узнагарод, «наступіў ступар, так як нашы атлеты пацвердзілі, што з'яўляюцца аднымі з наймацнейшых на планеце». «Упэўнены, усе меры, якія прадпрымае беларускі бок, дапамогуць дамагчыся справядлівасці, і мы будзем патрабаваць кампенсацыі не толькі маральнай, але і матэрыяльнага ўрону», — сказаў міністр.

Нагадаем, у ноч на 16 ліпеня выканкам Міжнароднай федэрацыі каноэ (ICF) апавясціў Беларусь аб рашэнні адхіліць на год ад спаборніцтваў мужчынскую зборную, уключаючы трэнераў, медыцынскі і абслугоўваючы персанал. Падставай сталі вынікі ператрусу, праведзенага 12 красавіка гэтага года французскай паліцыяй у размяшчэнні каманды, якая прыехала ў горад Тампль-сюр-Ло на вучэбна-трэніровачны збор.

18 ліпеня Беларусь накіравала ў Міжнародны арбітражны суд у Лазане (Швейцарыя) іск у сувязі з рашэннем выканкама ICF. На думку беларускага боку, выканкам ICF свядома зацягваў вынясенне рашэння, ведаючы, што тэрмін афіцыйнай заяўкі для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2016 года заканчваецца 18 ліпеня і часу на абскарджанне рашэння будзе мала.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць