Свет22

Перадвыбарчы штаб Хілары Клінтан апублікаваў яе падатковую дэкларацыю

Біл і Хілары Клінтан зарабілі ў 2015 годзе 10,6 мільёна даляраў. Пра гэта гаворыцца ў падатковай дэкларацыі, апублікаванай выбарчым штабам Хілары Клінтан 12 жніўня.

Фота: BILL PUGLIANO

Найбольшы даход Клінтаны ў 2015 годзе атрымалі ў якасці ганарараў — за прамовы, з якімі выступаў на розных мерапрыемствах муж Хілары, 42-гі прэзідэнт ЗША (усяго 5,2 млн даляраў), а таксама за публікацыю кнігі самой Хілары выдавецкай кампаніяй Simon & Schuster (3 млн даляраў).

У 2015 годзе Клінтаны заплацілі падаткі па стаўцы 34,2%. Акрамя таго, больш за мільён даляраў было накіравана імі на дабрачыннасць.

Як адзначае Associated Press, у 2015 годзе сям'я Клінтан трапіла ў 0,1% самых забяспечаных сем'яў у ЗША (99,9% амерыканскіх сем'яў зарабляюць менш).

Перадвыбарчы штаб Хілары Клінтан апублікаваў яе падатковую дэкларацыю, каб прымусіць зрабіць тое ж самае яе суперніка на выбарах Дональда Трампа.

Трамп апублікаваць дадзеныя аб сваіх заробках адмаўляецца. Дэмакраты падазраюць, што Трамп мог ўхіляцца ад выплаты падаткаў у ЗША.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы31

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд2

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы31

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць