Эканоміка22

У Беларусі дазволілі выкарыстанне аднаго плацежнага тэрмінала некалькімі ІП

Пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка нумар 707/23 ад 8 верасня 2016 года скарэктаваныя правілы ўстаноўкі і выкарыстання індывідуальнымі прадпрымальнікамі плацежных тэрміналаў. Адпаведная інфармацыя размешчаная на афіцыйным сайце беларускага ўрада.

У прыватнасці, дакументам прадугледжаная магчымасць выкарыстання аднаго плацежнага тэрмінала, які дазваляе весці раздзельны ўлік аперацый прыёму аплаты, у размешчаных на плошчах аднаго гандлёвага цэнтра і (або) тэрыторыі аднаго рынку некалькіх аб'ектах, у якіх дзейнасць ажыццяўляецца адным або некалькімі індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Пры гэтым індывідуальным прадпрымальнікам павінна быць забяспечана магчымасць дастаўкі плацежнага тэрмінала да трымальніка банкаўскай плацежнай карткі непасрэдна ў аб'ект, дзе ажыццяўляецца аплата тавару (паслугі) пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі.

Акрамя таго, індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права ажыццяўляць дзейнасць без устаноўкі і выкарыстання плацежных тэрміналаў пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае прыём банкам-экваерам заяўкі на ўстаноўку плацежнага тэрмінала, на працягу двух месяцаў з даты ўзнікнення абавязку па ўстаноўцы і выкарыстанні плацежнага тэрмінала.

Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС5

Рэчыцкая пенсіянерка завяла раман з акцёрам Меншыкавым і ўляцела на 3 тысячы рублёў. Добра, што больш не мела12

Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі15

Што зменіцца для беларусаў пасля падпісання новага міграцыйнага пагаднення з Расіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць