Кіно1515

Гендырэктар «Беларусьфільма»: Больш за палову паспяховых фільмаў для расійскіх тэлеканалаў робяць беларусы

Каля 60% паспяховых фільмаў, якія ідуць па расійскіх тэлеканалах, робяць беларусы, заявіў генеральны дырэктар нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Ігар Поршнеў 12 лістапада на сустрэчы, прысвечанай вынікам XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», піша БелаПАН.

Паводле яго слоў, асабліва ў расійскай кіна- і тэлеіндустрыі цэняцца беларускія сцэнарысты. «Я шмат гадоў працаваў у Маскве і ведаю, хто гэтыя людзі, хоць яны па кантракце і не могуць паставіць сваё імя ў цітрах, — сказаў ён. — На каналах «СТС», «ТНТ» каля 70% аўтараў — беларусы, у тым ліку нашы КВЗшнікі. Таму беларускае кіно заўжды існавала, таленавітыя людзі таксама».

Поршнеў паведаміў, што цяпер у рэдактуры «Беларусьфільма» ляжаць 15 сцэнарыяў маладых беларускіх рэжысёраў, сем з іх будуць адабраныя для стварэння на базе нацыянальнай кінастудыі кароткаметражак у новы беларускі альманах. Рашэнне ўзгодненае на ўзроўні Міністэрства культуры.

«Тут я сутыкнуўся з заявай Мінкультуры аб тым, што адабраныя рэжысёры павінны быць абавязкова выпускнікамі Беларускай акадэміі мастацтваў», — распавёў Поршнеў і падкрэсліў, што ён дакладна выказаў свой пункт гледжання: «Гэта павінны быць любыя людзі з профільнай адукацыяй, якія жадаюць зняць кіно».

«Цяпер я запрашаю маладых рэжысёраў прыходзіць да нас са сваімі праектамі, інакш як мы знойдзем тых, хто складзе будучыню нашага беларускага кіно», — сказаў ён.

Акрамя гэтага ён расказаў, што ўпершыню за апошнія чатыры-пяць гадоў на студыі «Летапіс» студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў будзе дадзеная пляцоўка для здымкі курсавых работ.

Дырэктар «Беларусьфільма» дадаў, што цяпер на кінастудыі здымаюцца тры мастацкія фільмы, якія фінансуюцца як з бюджэту, так і прыватных сродкаў. Поршнеў разлічвае, што беларускі глядач убачыць карціны вясной.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя10

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Навічкам даецца кароткая віза — 15‑30 дзён». Беларусы дзеляцца, як Італія цяпер выдае візы2

Багацейка з TikTok перад смерцю захацела пакінуць беларускаму пенсіянеру спадчыну на паўмільёна даляраў — той пагадзіўся4

Беларуска стварыла ў Варшаве жаночы кніжны клуб, дзе знаходзяць сябровак6

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках9

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў14

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі9

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра6

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы64

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя10

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць