Здароўе5252

Мінаховы здароўя хоча афіцыйна забараніць медыкам насіць кароткія халаты і шпількі

Мінаховы здароўя вынесла на грамадскае абмеркаванне праект пастановы пра нормы медыцынскай этыкі. Калі дакумент прымуць, медыкам будзе афіцыйна забаронена грубіць пацыентам, рэкламаваць ім лекі, насіць нарошчаныя пазногці і высокія абцасы на працы, піша Tut.by.

Фота naviny.by

У тэксце гаворыцца, што медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі павінны быць ветлівымі і стрыманымі падчас працы. У размове з пацыентамі, яны павінны сачыць за карэктнасцю не толькі таго, што яны гавораць, але таксама жэстаў і мімікі. Таксама медработнікі павінны быць памяркоўнымі, паважаць погляды іншых людзей і не дапускаць дыскрымінацыі па любых прыкметах, ад нацыянальнай да моўнай. Яны павінны захоўваць медыцынскую таямніцу.

У дакуменце сказана, што крытыка не павiнна ўплываць на якасць працы медыка. Тое самае тычыцца палітыкі і асабістай зацікаўленасці — медработнік павінен выключыць уплыў гэтых фактараў на свае абавязкі. Дакумент абавязвае доктара распавядаць пацыенту пра непажаданы эфект прызначаных лекаў і не дапускаць рэкламы.

Што тычыцца ўзаемаадносінаў з калегамі, медработнікі павінны быць патрабавальныя, але ветлівыя, не ацэньваць калег у прысутнасці пацыента, не прыкрываць махлярства і карупцыю і не займацца гэтым самім. Яны павінны «пазбягаць любых дзеянняў, якія падрываюць давер грамадства да сістэмы аховы здароўя».

Асобна сказана пра знешні выгляд медыцынскіх работнікаў. Так, дакумент забараняе насіць на працы вопратку з празрыстых тканін, шыйныя шалікі, буйныя ўпрыгажэнні, пляжны абутак і абутак на высокім абцасе. Медыцынскі халат павінен прыкрываць мінімум дзве траціны сцягна. Нельга карыстацца яркай касметыкай, рэзкімі духамі і насіць нарошчаныя пазногці. Таксама недапушчальна адкрытае нашэнне рэлігійных знакаў і сімвалаў.

Заўвагі і прапановы па дакументу можна адпраўляць ва ўпраўленне кадравай палітыкі Міністэрства аховы здароўя на электронны адрас [email protected] да 29 снежня 2016 года.

Каментары52

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць