Улада22

Ня так адраджалі

Адміністрацыя прэзыдэнта рыхтуе рэвізію праграмы адраджэньня сяла.

Адміністрацыя прэзыдэнта рыхтуе рэвізію праграмы адраджэньня сяла.

Інтэрвію, прысьвечанае неабходнасьці рэвізіі праграмы адраджэньня сяла, якое даў Першаму нацыянальнаму каналу першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Аляксандар Папкоў, уключана ў Інфармацыйны бюлетэнь Адміністрацыі прэзыдэнта. Цяпер бюлетэнь мэтанакіравана распаўсюджваецца сярод абласной і раённай вэртыкалі, паведамляе сайт «Заўтра тваёй краіны».

Неабходнасьць рэвізіі праграмы, якая прадугледжвае істотнае скарачэньне задачаў па адраджэньні сяла, А. Папкоў аргумэнтуе «граматнай аптымізацыяй выдаткаў». На думку чыноўніка, столькі аграгарадкоў, колькі ад пачатку прадугледжвала праграма, ужо не патрэбна.

Паводле праграмы на працягу 2005 ‑2010 гадоў меркавалася стварыць 1481 аграгарадкоў. А. Папкоў лічыць, што «з улікам узбуйненьня гаспадарак, калі кожны аграгарадок будзе мець прыкладна 10‑12 тыс. гектараў сельскагаспадарчых угодзьдзяў, то 750‑800 аграгарадкоў будзе дастаткова, але іх павінна быць не больш за 1000». На працягу 2005‑2007 гады статус аграгарадкоў атрымалі 666 населеных пунктаў: 164 — у 2005, 249 — у 2006, 253 — у 2007 гадах.

Ініцыятыву Папкова «Заўтра тваёй краіны» тлумачыць тым, што праграма банальна не ўкладваецца ў зацьверджаны бюджэт. Так, у 2005 годзе згодна ўказа прэзыдэнта ад 25 сакавіка 2005 году №150 на пабудову аграгарадкоў плянавалася вылучыць 10,1 трлн. рублёў. Рэальна выдаткавалі 11,8 трлн. рублёў. У 2006 годзе патрацілі 14,4 трлн. супраць заплянаваных 10,5 трлн. А ў мінулым годзе ‑‑ 18,4 трлн. супраць 11,1 трлн. Агулам за тры гады выкананьня праграмы было выдаткавана каля 45 трлн. рублёў (каля $21 млрд).

Паводле «Заўтра тваёй краіны»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць