Грамадства99

Акцёр, дыджэй, рабочы, хлус — што за хлопец удзельнічаў у мітынгу «за 50 рублёў»

Пасля віцебскага Марша недармаедаў 15 сутак атрымаў нехта Юры Лынша. Хлопец звярнуў на сябе ўвагу надзвычайнай актыўнасцю падчас акцыі, а пасля яе, на судзе, заявіў, што яму нібыта паабяцалі 50 рублёў за ўдзел.

Праўда, пазней Лынша адхрысціўся ад уласных словаў і сказаў, што гісторыю пра грошы за акцыю ён прыдумаў.

«Так было трэба. У мяне складаныя жыцьцёвыя абставіны. Калі мяне затрымалі 26 лютага, то ў міліцыі на мяне націснулі», паведаміў ён журналістам.

Дык што за чалавек Юры Лынша?

Юрыю 27 гадоў. Ён разведзены. Пасля шлюбу ў Лыншы застаўся сын.

Сам Лынша — нібыта дыджэй і акцёр. Ва ўсякім выпадку, такая інфармацыя знаходзіцца пра яго ў сеціве. Лынша вучыўся на рэжысёра ў Акадэміі мастацтваў, у расійскім ВГІКу акрамя таго — на тэатральных курсах. Пасля здымаўся ў эпізодах, напрыклад у фільме «Брэсцкая крэпасць», таксама працаваў кастынг-дырэктарам, займаўся падборам акцёраў для кіно і рэкламы.

Праўда, у апошні час Юры неафіцыйна займаецца аддзелкай памяшканняў. Таксама падпрацоўвае праз знаёмых дыджэем. Яго сцэнічны псеўданім — dj Karabas ці DMC Karabas.

Праўда, шмат грошай такая праца не прыносіць.

«Даўгоў у яго сапраўды шмат. Ён пазычаў патроху тут, патроху там. Здаецца па дробязях, але тут сто даляраў, там сто, там пяцьдзясят… і набягае немалая сума», — расказаў «Нашай Ніве» адзін са знаёмых Лыншы.

Што тычыцца блытаных аповедаў Юрыя наконт грошай за мітынг, то не толькі яны выдзяляюцца супярэчлівасцю.

На суд Лыншу прывялі збітым.

Адны знаёмыя кажуць, што Лыншу збілі невядомыя.

«Чатыры дні таму Юрыя збілі ў Менску, у пад'ездзе. Быццам бы, нават зламалі два рэбры. Тыя, хто на яго напаў, патрабавалі, каб ён маўчаў і не лез куды не варта. Юрыя таксама шантажавалі пагрозамі ў адрас сямігадовага сына», — распавялі сябры Лыншы парталу Tut.by.

Іншы знаёмы распавёў «Нашай Ніве», што Лыншу нібыта збілі ў міліцыі. Ва ўсякім выпадку, сам Юры казаў яму так.

«Ён такі чалавек, якому веры няма. Я спадзяваўся, што яго можна перавучыць… Але дзе ж ты перавучыш дарослага чалавека. Ён проста прывык хлусіць, нават калі нейкай выгады ад той хлусні няма. Я не ведаю, для чаго ён так сябе паводзіць», — сказаў суразмоўца.

«Ён казачнік, самы сапраўдны казачнік, — запэўніла «Нашу Ніву» Ганна, супрацоўніца мінскага кафэ «Камедыя». Раней у «Камедыі» працаваў і Лынша. — Усе ведаюць, што Юрый пастаянна штосьці выдумляе. Тут вам любы мае словы пацвердзіць.

Увогуле, я пра яго не надта ведаю. Здаецца, ёсць сын, але не ў Мінску. Дзяўчын яго не ведаю таксама. Хоць сам Юры пераконваў, што «мяняе іх як пальчаткі».

Пра тое, чаму ён перастаў працаваць у «Камедыі» я дакладна не ведаю, але, здаецца, у іх быў нейкі канфлікт з гаспадаром.

Увогуле, дзяўчатам Юры любіў пусціць пыл у вочы. Ён працаваў у нас дыджэем, аб’яўляў песні таксама. І я чула, як ён расказвае пра сваю працу ў самых крутых клубах.

Мне ён таксама расказваў пра нейкае сваё багацце, пра нерухомасць…

А апошнім часам, я чула, Юры працуе дзесьці на будоўлі.

Казачнік, самы сапраўдны».

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам19

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк нагадаў, што Калеснікава — «палітычнае нішто», але з разумнай сястрой51

У Брэсце прадавец машын рэкламаваў аўтамабіль і не думаў пра азімыя

Беларускія дранікі занялі 14‑е месца ў сусветным топе страў з бульбы7

Наступны раўнд перамоў паміж Расіяй і Украінай пройдзе без ЗША1

Беларусь — на другім месцы. Дзяўчына расказала, як сартавала смецце ў шасці краінах свету2

«Ва ўсіх сярод знаёмых ёсць загінулыя». Удзельнікі акцый пратэсту ў Іране расказалі, як усё было4

Што цяпер з эканомікай Венесуэлы? І ці стала больш свабоды?

Еўрасаюз шукае альтэрнатыву газавай залежнасці ад ЗША1

Літва прыгразіла Беларусі новым закрыццём мяжы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам19

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць