Літаратура1212

Іна Хоміч: Бабулін тычкун

Калі я толькі пачынала гаспадарыць, бабуля мне аднойчы сказала: «Інэса, я пусадэла тубі біб» (бабом у нас на Берасцейшчыне называюць фасолю). У такім самаўпраўстве не было нічога новага. Мы з мужам толькі купілі ўчастак з домам і запэўнівалі, што нічога садзіць не будзем. Бабулі гэта было незразумела: «І шо, навыть картопыль ны пусадыш?». «Ну давай хоть пару корчыкув пумыдорув пусадым» і гэтак далей. Я адмаўлялася, але сама не заўважыла, як у першы ж год у мяне градка за градкай пачаў з'яўляцца паўнавартасны агарод. Але наконт бульбы, якая згадла мне сваімі гектарамі ў дзяцінстве, я была цвёрдая. Пакуль не прыехала чарговы раз — а там роўненькіх шэсць радкоў бульбы на ўсю даўжыню агарода. «Трактор прыізджяв, дугувурэлася». Пасля гэтага як можна здзіўляцца нейкаму бобу? Я нават патаемна радавалася, што ў маёй слабенькай бабулі з'явіўся такі энтузіязм. Яна вельмі радавалася, што я вярнулася ў Зянькі ва ўсіх сэнсах. І вельмі намагалася перадаць свае веды.

Той боб быў адной з апошніх яе дыверсій. На наступны год бабуля ўжо ледзь даходзіла да маёй сядзібы, хоць вельмі намагалася хоць бы зірнуць, ці ўсё там добра. А фасолю я пасадзіла сама — тую, ейную, якая «хутка варыцца». Я не вельмі верыла, што ёсць істотная розніца паміж гатункамі, але ледзь не плакала, калі бабулін боб вымерз на першую ж вясну, калі бабулі не стала. Добра, што крыху зерня заставалася на яго ўзраджэнне.

А праз некалькі гадоў я, сама ўжо ўся такая дасведчаная гаспадыня, нароўні з бабуліным бобам вырашыла пасадзіць яшчэ каляровы. Ну прыгожа ж — цэлы дзень можна любавацца гэтымі воскавымі ўзорамі. Але калі я пачала той прыгожы боб варыць, адразу дапяла, чаму бабуля так не хацела, каб звёўся яе «тычкун». Бабулін варыцца не раўнуючы ў разоў пяць хутчэй, усяго з паўгадзіны пасля начнога размочвання.

Так што цяпер я буду садзіць бабулін тычкун не толькі дзеля памяці.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Бл**зь, дапамажыце мне нах**, Аляксандр Рыгоравіч!» Бабруйчанін пад прымусам жонкі запісаў мемны зварот да Лукашэнкі9

Украіна прыгразіла байкотам Паралімпіяды-2026 праз допуск Беларусі і Расіі са сцягам і гімнам2

У Гомельскім ЗАГСе расказалі пра самае незвычайнае вяселле: раніцай пасля першай шлюбнай ночы жаніх збег з падоранымі грашыма2

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко7

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт38

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць