Улада1616

Танкісты НАТА падхапілі беларускі спосаб камуфляжу газетамі

Беларусы зрабілі вядомым на ўвесь свет наватарскі спосаб маскіраваць бранятэхніку ў зімовы перыяд. Цяпер з гэтага досведу скарысталіся на Захадзе.

vsr.mil.by

Вайскоўцы аднаго з батальёнаў 11 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, заляпілі барты сваіх баявых машын газетамі, атрымаўшы даволі якасны зімовы камуфляж.

Цёмныя плямы фотаздымкаў на белых газетных аркушах сапраўды ўтвараюць нядрэнны камуфляжны эфект.

На мінулым тыдні з'явіліся фота найноўшых французскіх танкаў, якія былі таксама закамуфліраваныя газетамі, заўважылі карыстальнікі аднаго вайсковага форуму.

На фоне мінулагодняй травы і бярозаў з вялікай адлегласці танкі сапраўды было б цяжка заўважыць.

Дарэчы, танкі ў французскай арміі яшчэ з часоў Першай сусветнай вайны маюць уласныя імёны — і на гэтай машыне можна бачыць надпіс SMOLENSK 1812 — у гонар узяцця Смаленска Напалеонам.

Працягваючы тэму вайсковай гісторыі, варта адзначыць, што беларусы перайвынайшлі газеты як сродак камуфляжу ў сучаснасці, бо амаль 80 год таму гэтак камуфліравалі свае машыны танкісты вермахта.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?12

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?12

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць