Здарэнні1111

27-гадовы экстрэмал загінуў, скокнуўшы з 70-метровай трубы пад Мінскам

Пра выпадак напісала ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

«Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску распачата крымінальная справа па ч.1 арт.144 (Прычыненне смерці па неасцярожнасці) КК Беларусі ў дачыненні да мужчыны (індывідуальнага прадпрымальніка), які займаецца арганізацыяй роўпджампінгу.

У нядзелю, 18 чэрвеня, у пасёлку Сосны у выніку скачка з пляцоўкі трубы кацельні, размешчанай на вышыні 70 метраў, загінуў малады чалавек 1990 года нараджэння. Каля 16 гадзін роўпджампер упаў на зямлю на вачах у відавочцаў.

Следчымі праведзены агляд месца здарэння, да якога прыцягваліся спецыялісты МНС і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Прызначана судова-медыцынская экспертыза. З месца здарэння канфіскавана абсталяванне і рыштунак, якія выкарыстоўваліся для арганізацыі скачка. Дапытваюцца сведкі. Арганізатар скачка затрыманы, з ім працуюць следчыя.

фота з фэйсбука Юліі Ганчаровай

Следчы камітэт звяртае ўвагу аматараў экстрэмальных забаў, а таксама асоб, якія займаюцца іх арганізацыяй - не грэбуйце правіламі тэхнікі бяспекі, правярайце спраўнасць і якасць страховачных сістэм. Самае важнае, што ёсць у чалавека - гэта жыццё, адзначыла Юлія Ганчарова.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць