Усяго патроху1616

Інтымнае жыцьцё ў Алімпійскай вёсцы

Аказваецца, на Алімпійскіх гульнях сэкс і спорт ня толькі сумяшчальныя, але й неразлучныя. На час спаборніцтваў алімпійская вёска ператвараецца ў сэкс‑фэст, дзе залаты мэдаль — ключ да сэрцаў і пакояў тваіх жа супернікаў.

Аказваецца, на Алімпійскіх гульнях сэкс і спорт ня толькі сумяшчальныя, але й неразлучныя!

На час спаборніцтваў алімпійская вёска ператвараецца ў сэкс‑фэст, дзе залаты мэдаль — ключ да сэрцаў і пакояў тваіх жа супернікаў. На старонках брытанскай The Times колішні чэмпіён Англіі па настольным тэнісе й камэнтатар Мэт’ю Рыс раскрыў таямніцы інтымнага жыцьця алімпійцаў.

«Мяне часта пытаюцца, — піша Рыс, — ці сапраўды ў Алімпійскае вёсцы — жыльлёва‑забаўляльным цэнтры для найлепшых атлетаў з усяго сьвету — пануе такі юр, як плятуць. Гарантую, так і ёсьць.

Упершыню я ўдзельнічаў у спаборніцтвах у часе Алімпіяды ў Барсэлёне ў 1992 годзе, і за тыя два з паловай тыдні ў мяне было болей полавых партнёраў, чым за ўсё неалімпійскае жыцьцё.
Для мяне, тады 21‑гадовага хлапчука з крывымі зубамі, Алімпіяда была баявым хрышчэньнем ва ўсіх сэнсах гэтага слова».

Паводле слоў спартоўца, для многіх алімпійцаў Барсэлёна стала такім жа сымбалем сэксу, як і сымбалем спорту: вабныя шынкаркі й асыстэнткі ў кароткіх чорных спадніцах, захопленыя паклоньніцы на трыбунах і спартоўкі з тонкім станам. Прычым, ня толькі хлопцы змагаліся з сваёй увесьчаснай юрлівасьцю — жанчыны проста праменіліся гармонамі, кідаючы прагныя пагляды на атлетаў і дорачы ўсьмешкі, як канфэці.

Ніводны сьняданак ці перапынак на каву не абыходзіўся бяз прыемнай размовы з кубінскай скакухай ці швэдзкай тэнісісткай. А па тым, як спартоўцы выбывалі з спаборніцтваў, яны пачыналі кідацца адно на аднога з жарсьцю, блізкай да азьвярэньня.

«Наш сэкс‑маратон ня скончыўся ў Барсэлёне, — працягвае Рыс, — у 2000 годзе ў Сыднэі, на маіх другіх Алімпійскіх гульнях, ды й тут у Пэкіне, дзе я працую спартовым камэнтатарам, паўтарылася тое самае».

Калі мужчына‑спартовец выйграе залаты мэдаль, то ён становіцца аб’ектам усеагульнага захапленьня й пажады, — нават такі дзіўны пэрсанаж як плывец Майкл Фэлпс, трыюмфатар Пэкіна, чалавек-амфібія.

Аднак гэтае правіла працуе толькі ў адным кірунку. Залатыя мэдалісткі абсалютна ня ўзрушваюць сваіх калег‑мужчын. Апошнія ўюцца каля прыгажунь, якія засталіся ў хвасьце забегу яшчэ на этапе кваліфікацыі. Мужчынаў прывабліваюць фізычныя якасьці, а ня посьпех.

Чым можна патлумачыць такія вольнасьці? Некалькімі прычынамі.

Па-першае, тысячы прыгожых маладых людзей аказваюцца разам. Па-другое, у якасьці допінгу многія спартоўцы ў той ці іншай форме выкарыстоўваюць тэстастэрон, які павышае рэакцыю і выносьлівасьць, але гэты самы гармон адказвае за полавую актыўнасьць. Па-трэцяе, сам факт адрыву ад звыклае абстаноўкі і падарожжа ўзбуджае. Навукоўцы падлічылі, што полавыя органы мужчыны ў часе падарожжаў павялічваюць выпрацоўку спэрматазоідаў удвая.

Улады Пэкіна прынялі да ўвагі надмерную сэксуальную актыўнасьць спартоўцаў ды прыхільнікаў Алімпійскіх гульняў.

Пастаяльцам 90 тысяч нумароў 424 гарадзкіх гатэляў катэгорыі ад трох да пяці зорак раздалі 400 тысяч бясплатных прэзэрватываў. Яшчэ 100 тысяч высакаякасных прэзэрватываў з буклетамі пра ВІЧ‑інфэкцыю на ангельскай, францускай і кітайскай мовах бясплатна распаўсюджваліся ў клініцы Алімпійскае вёскі.

Паводле The Times, Mignews, factnews.ru

Каментары16

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Брэстам тэстуюць новую разметку

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць