Усяго патроху44

Новы сезон беларускіх танцаў у Мінску

Школа традыцыйнага мастацтва абвяшчае новы набор на курс «Беларускі танец», які працуе пад кіраўніцтвам вядомага этнахарэографа і даследчыка танцу Мікалая Козенкі.

Заняткі для дарослых адбываюцца адзін або два разы на тыдзень па аўторках, чацвяргах а 19-й гадзіне за тры хвіліны хады ад ст.м. Плошча Перамогі.

Далучыцца можа кожны, хто хацеў бы навучыцца танчыць лявоніху, падыспань, кракавяк, грачанікі, матлёт і іншыя танцы, даведацца пра танцавальныя беларускія традыцыі і спрыяць іх захаванню!

Заняткі для дзяцей будуць праходзіць двойчы на тыдзень па панядзелках і серадах (ст. м. Плошча Якуба Коласа) у трох групах:
малодшай (вучні пачатковай школы),
сярэдняй (5-7 класы),
старэйшай (8-11 класы).

Працягласць занятку ў малодшай групе — 1 акадэмічная гадзіна,
у сярэдняй і старэйшай — 2 акадэмічныя гадзіны.

Кожны занятак уключае комплекс падрыхтоўчых фізічных практыкаванняў, якія карэктуюць паставу і рыхтуюць да танцавальных нагрузак. 

Заняткі танцу падабаюцца дзецям, бо яны вяселыя і нескладаныя, цудоўна здымаюць напружанне пасля няпростага школьнага дня. Апроч фізічнай падрыхтоўкі, яны спрыяюць і развіццю камунікатыўных навыкаў. Беларускі танец вельмі пасуе дзецям, якія з розных прычынаў завяршылі спартовыя трэніроўкі, бо гэта мяккая, але досыць істотная фізічная нагрузка.

Навучанне платнае.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 29 608-25-56, або напісаўшы на электронную пошту: [email protected].

Прыватнае прадпрыемства «Кансультацыйныя і навучальныя праграмы» УНП 191517034

Каментары4

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць