Культура120120

Міністр культуры Літвы назвала паказ беларускага балета «Вітаўт» у Вільні правакацыяй

Delfi.lt

Планы паказаць у студзені 2018 года ў Вільні балет беларускага Тэатра оперы і балета «Вітаўт» і яго прывязку да праграмы стагоддзя аднаўлення дзяржаўнасці Літвы з'яўляецца дэманстрацыяй «мяккай сілы» і правакацыяй, сцвярджае міністр культуры Літвы Ліяна Руакіце-Ёнсан, піша Delfi.lt.

Так міністр ацаніла планы паказаць выступленне трупы Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Беларусі ў арэне «Сімэнс». У анонсе мерапрыемства сказана, што балет «спецыяльна будзе паказаны да стагоддзя незалежнасці Літвы», у той час як стваральнікі спектакля падкрэсліваюць, што гэта не дакладнае адлюстраванне гістарычных падзей, а інтэрпрэтацыя агульнай гісторыі Літвы і Беларусі.

«Адназначна негатыўна ацэньваю спробу арганізатараў выступу далучыцца да мерапрыемстваў стагоддзя аднаўлення дзяржавы. Звяртаю ўвагу, што гэты выступ ніяк не звязаны з праграмай стагоддзя аднаўлення Літоўскай дзяржавы, больш за тое, не атрымлівае ніякага фінансавання ад міністэрства культуры», - сказала ў каментары BNS міністр.

Паводле яе слоў, Літва — дэмакратычная краіна, у якой можна арганізоўваць розныя мерапрыемствы. «Але ўсё ж, на маю асабістую думку, з улікам намаганняў нашых усходніх суседзяў выкарыстоўваць культуру і мастацтва як інструменты «мяккай сілы», арганізацыю такіх мерапрыемстваў проста перад 16 лютага [дзень абвяшчэння незалежнасці ў 1918 г. — НН] трэба разглядаць як правакацыю», — падкрэсліла міністр.

У анонсе мерапрыемства на сайце арэны Siemens арганізатары паказваюць, што перамовы аб паказе ў Вільні балета беларускага тэатра ішлі з 2015-га года, і гэта будзе «падарунак Літве ў сувязі са стагоддзем незалежнасці».

Прэм'ера спектакля Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Беларусі прайшла ў 2013-ым годзе, у чэрвені гэтага года яго паказвалі ў Вялікім тэатры ў Маскве ў ходзе дзён культуры Беларусі і Расіі. У Беларусі балет атрымаў узнагароду Аляксандра Лукашэнкі «За духоўнае адраджэнне». Наступны паказ у Мінску — 29 верасня.

Беларускі тэатр падкрэслівае, што сцэнарысты спектаклю «не спрабавалі дакладна ўзнавіць гістарычныя падзеі», а «прадставілі свой погляд на далёкае мінулае». Тэатр паказвае, што гэта гісторыя пра вялікага князя Вітаўта, яго жонку Ганну, стрыечнага брата Ягайлу і яго жонку Ядвігу, сюжэт якой «не прэтэндуе на абсалютную пэўнасць», разглядаюцца тэмы кахання, здрады, дзе Ягайла і Вітаўт паказаныя як праціўнікі, хоць, як прызнаюць, што ўмелі і «шукалі кампрамісы».

«Для сцэнарыстаў было важным зацікавіць гледачоў гісторыяй сваёй краіны», — сцвярджаюць прадстаўнікі тэатра. 

Каментары120

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць