Ежа66

Найлепшым рэстаранам свету прызналі вясковы паб у Брытаніі

Black Swan

Брытанскі вясковы паб стаў найлепшым рэстаранам у свеце па версіі рэсурсу для падарожнікаў TripAdvisor. Пераможца быў вызначаны на аснове мільёнаў водгукаў на сайце за апошні год.

Брытанскі рэстаран упершыню выйшаў на першае месца з моманту заснавання прэміі ў 2012 годзе.

Паб Black Swan («Чорны лебедзь»), які ўжо мае адну мішленаўскую зорку і чатыры прэстыжныя ўзнагароды AA Rosette, — сямейны рэстаран у горадзе Олдстэд у Паўночным Ёркшыры.

Ім кіруюць шэф-кухар Томі Бэнкс, які стаў чатыры гады таму самым маладым у Брытаніі уладальнікам зоркі «Мішлен», і яго брат Джэймс.

«Для мяне вялікі гонар атрымаць гэтую ўзнагароду, і асабліва важна, што яна была прысуджаная дзякуючы водгукам нашых кліентаў», — заявіў Бэнкс.

Томі Бэнкс

Да гэтага на працягу двух гадоў тытул найлепшага рэстарана атрымліваў Martín Berasategui ў Іспаніі.

TripAdvisor тлумачыць, што яго ўзнагарода адрозніваецца ад астатніх, бо прысуджаецца на аснове водгукаў наведвальнікаў, а не грунтуецца на меркаванні невялікай групы суддзяў.

Рэйтынг рэстаранаў TripAdvisor

  1. Black Swan, Олдстэд, Брытанія
  2. Belmond Le Manoir aux Quat'Saisons, Грэйт Мілтан, Брытанія
  3. Maison Lameloise, Шані, Францыя
  4. L'home Auberge de l'ouest Ill, Ільяэзэрн, Францыя
  5. Martin Berasategui, Ласартэ, Іспанія
  6. Daniel, Нью-Ёрк, ЗША
  7. La Colombe, Канстанцыя, ПАР
  8. David's Kitchen, Чыянгмай, Тайланд
  9. Maido, Ліма, Перу
  10. El Celler de Can Roca, Жырона, Іспанія

Зрэшты, узнагароды, як аказалася, не заўсёды радуюць шэф-кухараў. Тры тыдні таму адзін з самых вядомых французскіх кухараў папрасіў прыбраць яго рэстаран са спісу «Мішлен».

46-гадовы Себасцьян Бра патлумачыў, што хоча гатаваць выдатную ежу без пастаяннага ажыятажу і турботы праз тое, што ананімныя суддзі «Мішлен» могуць наляцець ў любы момант.

Бра кіруе рэстаранам Le Suquet з трыма зоркамі «Мішлен» у французскай камуне Лаёль.

Складаныя адносіны з гідам «Мішлен» склаліся і ў іспанскага рэстарана Casa Julio, які ў 2014 годзе з другой спробы таксама адмовіўся ад сваіх зорак. Шэф-повар Хуліа Біёска тлумачыў, што ўключэнне ў гід «Мішлен» спалучанае з занадта вялікім ціскам.

Бельгійскі кухар Фрэдэрык Дуг таксама вярнуў мішленаўскую зорку ў 2014 годзе, заявіўшы, што хоча быць свабодным ад рэйтынгаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць