Грамадства2222

Родныя загінулага ў Барысаве салдата асабіста расказвалі міністру абароны пра сітуацыю ў частках

Сям’я загінулага ў сакавіку Арцёма Басьцюка была на прыёме ў Міністэрстве абароны за чатыры месяцы да гібелі Аляксандра Коржыча.

Як паведаміла радыё «Свабода» Тацьцяна Басьцюк, яна разам з мужам была на прыёме ў Мінабароны ў траўні.

«Мы былі там разам з мужам. Расказалі пра ўсё, што ведалі ад сына. Пра тое, як спрабавалі размаўляць з камандзірам часткі. На сустрэчы прысутнічаў асабіста міністар абароны, яго намесьнікі. Чалавек 15 там было. Сакратары ўсе нашы словы запісвалі. Міністар абароны нам паабяцаў ва ўсім разабрацца», — расказала Тацьцяна Басьцюк.

25-гадовы Арцём Басьцюк быў 31 сакавіка знойдзены павешаным на тэрыторыі вайсковай часткі № 25849, што месьціцца побач з вайсковым гарадком Печы ў Барысаве. Паводле родных, за некалькі тыдняў да сьмерці ён у прысутнасьці бацькоў называў камандзіру імёны і прозьвішчы тых вайскоўцаў, якія аказвалі на яго ціск. 12 кастрычніка Сьледчы камітэт паведаміў, што справа аб сьмерці Басьцюка закрытая за недахопам доказаў.

3 кастрычніка ў склепе мэдычнай роты ў Печах быў знойдзены павешаным 21-гадовы Аляксандар Коржыч, які праходзіў тэрміновую службу.

Каментары22

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць