Навука і тэхналогіі66

З дапамогай віртуальнай рэальнасці можна прагуляцца па ўнікальным квартале, які будуецца ў Мінску ВІДЭА

У чэрвені 2017 года кампанія «А-100 Дэвелапмент», вядомая ўсім па мікрараёне «Новая Баравая», які стаў заканадаўцам сучаснага дызайну для беларускіх забудоўшчыкаў, заявіла аб пачатку будаўніцтва жылога кварталу «Пірс» на беразе Заслаўскага вадасховішча. 

Пройдзе яшчэ год, пакуль з’явіцца магчымасць прагуляцца па ўнікальным для нашай краіны квартале. Між тым, ужо зараз можна віртуальна пабываць у «Пірсе»: прайсціся па ягоных дарожках, пастаяць ля вадаспада, зазірнуць у любую кватэру. Кампанія першай у Беларусі зрабіла такі маркетынгавы ход: прапанавала патэнцыйным пакупнікам віртуальную экскурсію па сваім новым квартале.

Мы вырашылі пратэсціраваць гэтую тэхналогію і пабывалі ў офісе продажаў, які месціцца ў «Новай Баравой». Усё, што нам спатрэбілася, каб прайсці скрозь час і апынуцца ў цалкам пабудаваным «Пірсе» — акуляры віртуальнае рэальнасці і камп’ютар.

З дапамогай клікера, які знаходзіцца ў руках, можна перамяшчацца ў любы пункт квартала, у тым ліку ў любую кватэру ці пентхаус. 

Можна круціцца і глядзець у розныя бакі, угару, уніз. Хадзіць нельга, але незаўважна для сябе пакрысе рэальна перасоўваешся крыху ўбок, і перад вачыма ўжо ўзнікае чырвоная сетка — прыкмета таго, што перад табою сапраўдная офісная перашкода.

Супрацоўнікі кампаніі сочаць на маніторы камп’ютара за прагулкай і ўвесь час распавядаюць, што знаходзіцца перад вачыма ў акулярах, а пасля заканчэння экскурсіі даюць флэшку з запісам прагулкі.

Вось некаторыя кадры:

Варта заўважыць, якасць запісу не адпавядае рэчаіснасці, у той час як у саміх акулярах усё надзвычай выразна і рэалістычна: часам нават забываешся, што ты ў віртуальным свеце.

Галоўнай «фішкай» новага квартала «А-100 Дэвелапмент» называе «урбан-вілы», якія адрозніваюцца ад звычайных гарадскіх дамоў невялікай колькасцю паверхаў і кватэр.

У «Пірсе» яны будуць пяціпавярховыя, аднапад’ездавыя, абсталяваныя ліфтамі. Кожная кватэра будзе мець вялікую плошчу ашклення і ўласную тэрасу. Такі тып жылля характэрны для Польшчы, Нідэрландаў, краін Балтыі і радыкальна адрозніваецца ад тыповай забудовы ў Беларусі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць