Улада3030

Арганізатары Еўрапейскіх гульняў купляюць на тэндары тры партрэты Лукашэнкі за 1500 рублёў

На сайце icetrade.by, які спецыялізуецца на закупках, можна знайсці шмат чаго цікавага. Тэлеграм-канал «Эканоміка Беларусі» звярнуў увагу, што дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў мае ў планах закупак набыццё трох партрэтаў Лукашэнкі на суму 1500 рублёў.

Мы звярнуліся да прэс-сакратара дырэкцыі Яўгеніі Нікіцінай, якая патлумачыла, што на дадзены момант партрэты кіраўніка дзяржавы не набываліся і ў «найбліжэйшых планах набыцця няма».

Выходзіць, што адзін партрэт Лукашэнкі абыдзецца дырэкцыі ў 500 рублёў. Што гэта за партрэты, з якога матэрыялу яны зроблены, чым намаляваныя, у прэс-службе патлумачыць не змаглі.

Адметна, што партрэты прэзідэнта значацца ў планах і Міністэрства спорту. Толькі ў іх апетыт заўважна меншы. На пяць партрэтаў кіраўніка дзяржавы яны заклалі ўсяго 100 рублёў — то бок па 20 рублёў на адзін партрэт.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску летам 2019 года. Спачатку спаборніцтвы планаваліся ў Нідэрландах, але ў апошні момант гэтая краіна адмовілася ад правядзення. Было вырашана перанесці мерапрыемства ў Мінску.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы36

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Эвакуяваных жыхароў Алешак будуць перапраўляць ва Украіну праз Беларусь1

У Беларусі надта падаражэла чырвоная ікра3

«Байсол» расказаў, як фонд падманулі: невядомыя прыдумалі рак сапраўднай жанчыне і даслалі фэйкавыя дакументы6

Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд2

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы36

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць