Здароўе66

Названа рэчыва, якое падаўжае маладосць мозгу

Навукоўцы Навукова-даследчага інстытута Глэдстоўна (ЗША) вызначылі раней невядомыя функцыі бялку клота, узровень якога ў арганізме чалавека, як вядома, змяншаецца з узростам. Выявілася, што малекула абараняе мозг ад запаленчых рэакцый і прадухіляе развіццё старэчых захворванняў цэнтральнай нервовай сістэмы. Артыкул апублікаваны ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences.

Вядома, што павышаная актыўнасць бялку клота павялічвае працягласць жыцця ў эксперыментальных жывёл, а дэфіцыт малекулы правакуе паскоранае старэнне. Навукоўцы высвятлілі, што клота ў вялікай колькасці ўтрымоўваецца ў сустаўным спляценні жалудачкаў мозгу — структуры, якая выпрацоўвае спіннамазгавую вадкасць і з'яўляецца бар'ерам паміж імуннай сістэмай і ЦНС. Пры гэтым памяншэнне колькасці клота ў спляценні з узростам узмацняе запаленчыя працэсы ў мозгу.

Даследнікі паказалі, што ў мышанятаў, якім з дапамогай вірусных вектараў была ўведзена мутацыя ў ген Klotho, назіралася павышаная актыўнасць празапаленчых фактараў і інфільтрацыя (пранікненне) макрафагаў — імунных клетак, якія захопліваюць і паглынаюць чужародныя для арганізма часціцы. Падобнае адбываецца і ў немутантных старых мышэй.

Акрамя таго, навукоўцы заўважылі, што дэфіцыт клота выклікае змены ў гіпакампе, які адказвае за пераход кароткачасовай памяці ў доўгачасовую. Тут павялічвалася актыўнасць мікрагліі — імунных клетак, якія ўдзельнічаюць у забеспячэнні нейронавай пластычнасці, кагнітыўных функцый і развіцці неўралагічных захворванняў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Трое 17‑гадовых загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Трое 17‑гадовых загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трое 17‑гадовых загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Трое 17‑гадовых загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць