Улада1414

Міністр абароны анансаваў магчымыя змены ва ўмовы адтэрміноўкі ад арміі

Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў анансаваў магчымыя змены ва ўмовах прадастаўлення адтэрміноўкі ад службы ў арміі, піша БелТА.

«У нас у краіне атрымліваецца, што значная частка насельніцтва краіны, якая павінна выконваць воінскі абавязак, не ўдзельнічае ў абароне ў ваенных адносінах нашай дзяржавы. Па простых разліках, каля 80% маладых людзей не атрымліваюць воінска-ўлiковую спецыяльнасць ва Узброеных сілах пры праходжанні тэрміновай або іншых відаў службы. Гэта ўплывае на стан абароненасці дзяржавы і абараназдольнасці, — сказаў міністр. —

Таму тут мы бачым адзіны шлях — унясенне адпаведных змяненняў у заканадаўства па пытаннях прадастаўлення адтэміноўкі. Вядома, гэта не будзе аб'ёмна і шмат, але з пэўнай ступенню неабходнасці, захаваннем прынцыпаў разумнай дастатковасці і сацыяльнай абароны грамадзян».

«Натуральна, застануцца адтэрміноўкі наконт сямейнага становішча, стану здароўя і па іншых пытаннях. Бо Узброеныя сілы ні ў якім разе не зацікаўленыя ў тым, каб малады чалавек з нейкім захворваннем прызываўся ў армію», — сказаў Андрэй Раўкоў.

Ён дадаў, што змены ўносяцца ў тым ліку для таго, каб матываваць маладых людзей.

«Нядаўна прынята пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны — мы дамагліся, каб вайскоўцам тэрміновай службы больш чым у два разы павялічылі грашовае забеспячэнне. Можа быць, гэта мала ў параўнанні з заробкам у IT-сферы, але таксама сур'ёзна і значна ў дзяржаве … Мы таксама займаемся пытаннямі ўладкавання побыту не толькі афіцэраў, прапаршчыкаў, сяржантаў і салдат, якія праходзяць службу па кантракце, але і тэрміновай службы. Зараз гэта ўжо не тая армія, калі служылі бацькі сённяшніх салдат. Гэта іншыя казармы, палігоны і іншае стаўленне да ваеннай падрыхтоўкі. Няма ў нас мноства нарадаў, якія былі раней. І калі некаторыя пішуць, што ў войску траву фарбуюць і толькі лісце прыбіраюць, — гэта няпраўда. Так, вядома, у гаспадарчыя дні чысцяць і прыбіраюць, але ўсё астатняе накіравана на баявую падрыхтоўку. І гэта самае галоўнае», — кажа Андрэй Раўкоў.

Каментары14

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску 16‑гадовыя нажамі жорстка забілі мужчыну22

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць