Здарэнні33

Следчы камітэт: Шасцікласніца з Амсціслава здзейсніла самагубства

У панядзелак 14 студзеня ў горадзе Амсціславе Магілёўскай вобласці вучаніца шостага класа сярэдняй школы №2 Лізавета М. скончыла жыццё самагубствам, прыняўшы дома нейкія лекі. Амсціслаўскі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле 145 (давядзенне да самагубства). 16 студзеня дзяўчынку пахавалі, паведамляе «Еўрарадыё».

Чытайце таксама: У Амсціславе памерла шасцікласніца

«Трагедыя адбылася ў перыяд з 16:00 па 17:00», — паведамілі Еўрарадыё ў магілёўскім абласным упраўленні СК. Гэта быў вучэбны дзень.

У школе кажуць, што Лізавета М. пражывала з мамай. У дзяўчынкі было шмат сяброў, яна здавалася таварыскай. СМІ паведамлялі, што магчымыя прычыны самагубства трэба шукаць менавіта ў навучальнай установе.

«Гэта няпраўда, — абураецца дырэктар Амсціслаўскай сярэдняй школы №2 Ала Фамінова. — Яна не пасварылася ні з адным настаўнікам, адносіны з педагогамі складваліся добрыя. Тое, што да школы прэтэнзій не было, пацвярджаюць сябры, з якімі яна мела зносіны. Пакуль следства вядзецца, я не магу каментаваць сітуацыю. Ведаю, што сёння няма ніякіх намёкаў або матэрыялаў, якія паказваюць на віну школы. Віна пакуль нікому не залічваецца».

У інтэрнэце таксама хадзілі чуткі, што падлетак пакутавала на сардэчнае захворванне, маўляў, прыняла не тыя лекі, і сэрца не вытрымала. У Амсціслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы гэта не пацвярджаюць.

«Ніякіх праблем з сэрцам у дзяўчынкі не было, судмедэксперты праводзілі ўскрыццё, — тлумачыць Еўрарадыё намеснік галоўнага лекара Вольга Цыганкова. — Не было і іншых праблем са здароўем, па меншай меры на ўліку яна не стаяла. Зараз следчыя кажуць нам, што прычына смерці ўдакладняецца. Нешта пакажа ўскрыццё, але падрабязнасці стануць ясныя не раней, чым праз паўтара-два месяцы».

Расследаванне працягваецца.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць