
Еўрапейскі камісар па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэр Этынгер 17-18 лютага з рабочым візітам наведае Беларусь. Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, паведамляе БЕЛТА
Прадугледжаны сустрэчы Гюнтэра Этынгера з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам, міністрам фінансаў Максімам Ермаловічам і намеснікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанка. Плануецца, што будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні развіцця палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва па лініі Беларусь — ЕС, а таксама ўзаемадзеяння ў фінансавай і мытнай сферах.
Афіцыйная праграма візіту еўракамісара пачнецца з цырымоніі ўскладання вянка да манумента Перамогі.
Каментары