Свет1616

Новая старая вайна

Авіяцыя Ізраілю нанесла серыю ўдараў па інфраструктуры руху Хамас у сектары Газа. Загінулі сама мала 225 чалавек, у тым ліку навічкі-паліцыянты, што прымалі прысягу. Канфлікт можа перарасці ў маштабную вайну.

Ваенна-паветраныя сілы Ізраілю нанеслі серыю ўдараў па інфраструктуры руху Хамас у сектары Газа. Паводле мясцовых медыкаў, загінулі сама мала 225 чалавек, у тым ліку навічкі-паліцыянты, што прымалі прысягу. Канфлікт можа перарасці ў новую маштабную вайну.

Паранена больш за 300 чалавек.

Ізраільскія вайскоўцы заяўляюць, што лічба ахвяраў значна завышаныя.

Ізраільская авіяцыя біла перадусім па казармах паліцыі руху ХАМАС, лідэры якога прынялі рашэнне не падаўжаць замірэння. За апошні тыдзень баевікі выпусцілі па тэрыторыі Ізраіля дзясяткі ракет.

Паводле відавочцаў, налёты працягнуліся і пасля наступлення цемры.

«У Ізраіля не было выбару»

Прадстаўнікі ізраільскага камандавання заявілі, што аперацыя будзе доўжыцца столькі, колькі запатрабуецца, а пры неабходнасці – нават будзе пашырана.

Міністр абароны Ізраіля Эгуд Барак заявіў, што аперацыя «не будзе лёгкай і не будзе хуткабежнай».

Як перадае Рэйтэр, вайскоўцы папярэдзілі мэра Ашкелона – горада, да якога далятаюць некіравальныя ракеты ХАМАС – што аперацыя можа працягнуцца больш за тыдзень.

Міністр замежных спраў Ізраіля Цыпі Ліўні заявіла, што ў яе краіны не было выбару.

«Мы робім тое, што мусілі рабіць, каб абараніць сваіх грамадзян», – заявіла міністр замежных спраў і галоўны прэтэндэнт на пасаду прэм’ер-міністра.

У Газе

Паводле ізраільскай газеты Haaretz, у налётах на Газу ўдзельнічалі каля 60 самалётаў ВПС Ізраіля.

Кіраўнік Палесцінскай аўтаноміі Махмуд Абас – які прадстаўляе рух ФАТХ, што пасля сутыкненняў з ХАМАС у 2007 г. страціў кантроль над сектарам Газа – асудзіў авіяўдары па Газе і другіх гарадах і заклікаў бакі захоўваць спакой і мір.

Як перадае карэспандэнт Бі-бі-сі ў Газе ў сектары ў найбліжэйшы час у бальніцах не застанецца свабодных месцаў, а медыкі заклікаюць людзей здаваць кроў.

Егіпет адкрыў мяжу з сектарам Газа, каб аказваць дапамогу некаторым пацярпелым.

Найбольшая колькасць ахвяраў – у горадзе Газа, дзе базуюцца ключавыя сілавыя ведамствы руху ХАМАС.

Прадстаўнікі групоўкі заявілі, што знішчаныя ўсе будынкі, дзе размяшчаліся сілы бяспекі. Сярод забітых – кіраўнік паліцыі Газы Тафік Джабер.

Прадстаўнік паліцыі ХАМАС расказаў, што адна з ракет трапіла ў паліцэйскі пастарунак, дзе навічкі прымалі прысягу.

На кадрах, знятых у двары галоўнага паліцэйскага ўпраўлення і паказаных арабскім тэлеканалам «Аль-Джазіра», відаць больш за дзясятак цел у чорнай уніформе.

Міжнародная рэакцыя

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў да неадкладнага спынення гвалту. Кіраўнік ААН асудзіў як празмернае ўжыццё сілы ізраільскімі вайскоўцамі, так і ракетныя абстрэлы ізраільскіх пунктаў палесцінскімі баевікамі.

Да спынення гвалту заклікалі Еўрасаюз і Расія.

ЗША усклалі віну за эскалацыю гвалту на Блізкім Усходзе на Хамас.

«Злучаныя Штаты асуджаюць няспынныя ракетныя абстрэлы тэрыторыі Ізраіля і лічаць рух ХАМАС адказным за парушэнне перамір’я і выбух гвалту ў Газе», - заявіла дзяржсактар ЗША Кандаліза Райс пасля сустрэчы з прэзідэнтам Бушам.

У той жа час ЗША заклікалі Ізраіль пазбягаць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва.

Адэкватны адказ

Прадстаўнікі ХАМАС ды іншых груповак заявілі пра мабілізацыю сваіх сіл, гатовых адказаць на бамбардіроўку з боку Ізраіля.

«ХАМАС працягне супраціў да апошняй кроплі крыві», - заявіў прадстаўнік руху Фавзі Бархум.

Баевікі ўжо выпусцілі па ізраільскіх гарадах некалькі ракет «Кассам». Паводле медыкаў гораду Нетывот, гэта правяло да ахвяраў сярод мірнага насельніцтва: адзін чалавек загінуў і двое параненыя.

***

Сектар Газа - маленькі палесцінскі анклаў на паўднёвым захадзе Ізраіля плошчай 360 кв км, насельніцтва 1,4 млн чалавек, шчыльнасць насельніцтва такая ж, як прыкладам, у Берліне.

Нараджальнасць адна з самых высокіх у свеце.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску9

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Усе навіны →
Усе навіны

«Не дала я спаліць тыя паперы». Як у Парэччы выратавалі царкоўны архіў са спісамі рабочых фабрыкі Скірмунтаў і жыхароў 13 вёсак

На прадпрыемстве ў Магілёве знайшлі мёртвага рабочага. Відаць, ён упаў з вышыні1

«Ніхто не адніме ў мяне права памерці рускім. Слава Расіі!» — перадсмяротнае паведамленне сына расійскага апазіцыянера Гудкова47

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам30

Лукашэнка прызначыў новых вайсковых начальнікаў1

На прысядзібным участку пад Гомелем спынілі працу нелегальнай майнінг-фермы5

Трамп запосціў жартаўлівы ролік па матывах нападу тыгра на чалавека ў брытанскім заапарку. Сваякі загінулага абураныя10

Дэкрэтныя дапамогі збіраюцца разлічваць з улікам заробкаў бацькоў дзіцяці6

У Бабруйску пенсіянерка стала ахвярай махляроў трэці раз за два гады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску9

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць