Культура2323

Літоўцы сікаюць на ўсход

У Бруселі адкрылася мастацкая выстава, што выклікала вялізныя спрэчкі. Яна мусіла высмеяць стэрэатыпы пра розныя краіны, але справакавала абурэнне. Дадатковы шок стаўся, калі аказалася, што куратар выставы паклаў сабе ў кішэню $600 000, прызначаных мастакам.

У Бруселі адкрылася мастацкая выстава, што выклікала вялізныя спрэчкі. Яна мусіла высмеяць стэрэатыпы пра розныя еўрапейскія краіны, але справакавала найперш абурэнне.

Выставу Радзе Еўропы падарыла Чэхія — новы старшыня Еўрасаюзу. Для яе 27 мастакоў з 27 краінаў Еўрасаюзу стварылі інсталяцыі, карыкатуры, скульптуры пра свае краіны як іх часта — і памылкова — уяўляюць за мяжой.

Што выйшла?

У Польшчы — якую часта малююць як самую кансерватыўную краіну ЕС — каталічныя ксяндзы і манашкі ўсталёўваюць вясёлкавы сцяг гей-руху. Касцёл запратэставаў.

Балгарыя выяўленая ў выглядзе вялікага сарціру для суседняй Турцыі.
Балгарскія нацыяналісты ўзвылі.

Францыя ўся ўкрытая забастовачнымі лозунгамі.

А Брытанія зусім адсутнічае — бо брытанцы еўраінтэграцыі не радыя.

Шура-бура ўзнялася і ад літоўскае скульптуры. Яна ўяўляе сабой «Альтэрнатыўны помнік незалежнасці Літвы». На ёй пяць бравых літоўцаў сікаюць праз дзяржаўную мяжу.

Мастачка меркавала такім чынам высмеяць стэрэатыпныя ўяўленні пра русафобію літоўцаў. Аднак абураюцца беларусы, бо на ўсход ад Літвы такі знаходзіцца не Расія, а Беларусь. Непаліткарэктна.

«Мой праект можна разглядаць у якасці альтэрнатыўнага помніка незалежнасці Літвы і своеасаблівага адлюстравання несправядлівасцяў мінулага», — апраўдвалася скульптарка Вілма Стасюлітэ ў інтэрв'ю газеце «Летувас рытас».

Дадатковы шок стаўся, калі аказалася, што скульптарка — выдуманая. Выдуманая, бо насамрэч усе 27 мастацкіх твораў выканаў сам куратар выставы — чэскі творца Давыд Чэрны.

Ён проста прыдумаў 27 імёнаў няісных мастакоў і паклаў сабе ў кішэню 600 000 даляраў ганарараў, нібыта выплачаных ім...

Чэрны стаў вядомы ў 1991 годзе, калі памаляваў у ружовы колер савецкі танк на пастаменце ў Празе. Другім скандалам стала ягоная скульптура Садама Хусэйна ў фармальдэгідзе — прынамсі дзве краіны забаранілі выстаўляць яе. Вялікі розыгрыш еўрабюракратаў стаў трэцім вялікім перформансам авангардыста.

Калі чэшскія дыпламаты даведаліся пра ашуканства мастака, яны ашалелі. А тут яшчэ балгары сталі патрабаваць дэмантажу інсталяцыі.

Са свайго боку Чэрны — задаволены сабой — заявіў, што гатовы вярнуць грошы ўраду.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць