Грамадства1818

Мінчука асудзілі на 3 гады «хіміі» за антырасейскія выказванні ў інстаграме

На фота: абвінавачваны (справа).

23 мая Мінскі гарадскі суд вынес прыгавор па справе 45-гадовага мінчука Змітра К. Мужчыну абвінавацілі па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса за распальванне нацыянальнай варожасці. Нагодай для абвінавачання стаў каментарый на адрас расейцаў з выкарыстаннем абразлівых мянушак.

Мінчук атрымаў тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу — на так званую «хімію», піша Еўрарадыё.

У Змітра — цяжарная жонка і невялікі ўласны бізнес. 

Зміцер выступае супраць дзеянняў Расіі ва Украіне і «імперскасці». На яго старонцы ў Instagram — фота з «Пагоняй», ён называе сябе патрыётам Беларусі. Таксама там ёсць здымкі са сцягам украінскага «Правага сектара».

На здымку, каментар да якога стаў аб'ектам судовага разбіральніцтва, венгерскія вайскоўцы перадаюць зброю ўкраінскім салдатам. Зміцер змясціў яго на сваёй старонцы ў кастрычніку 2017 года, а ў каментары да выявы напісаў пра сваё стаўленне: вось, маўляў, «выдатная касілка» супраць м… і с…

Праз некалькі месяцаў мужчыну патэлефанавалі са Следчага камітэта. Супраць яго была заведзеная крымінальная справа за распальванне нянавісці. Расследаванне і суд агулам цягнуліся 10 месяцаў.

«У справе ёсць 80 старонак лінгвістычнай экспертызы. Там некалькі прафесараў разважаюць пра тое, хто такі маскаль. Творы Тараса Шаўчэнкі разглядаюць. І прыходзяць да высновы, што фраза «Кожны маскаль павінен быць знішчаны» з’яўляецца абагульняльнай — абагульняе ўсю нацыю ў цэлым. Гэта значыць, я заклікаю да нацыянальнай варожасці, — распавядае Еўрарадыё Зміцер К. — Гэта доўжылася 10 месяцаў — я да іх хадзіў як на працу. Пяць псіхіятраў зрабілі маю псіхіятрычную экспертызу: які ў мяне настрой, чаму я сябе так паводжу, як я магу так абагульняць».

Зміцер расказвае, што раней дапамагаў міліцыі вылічваць беларускіх наймітаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на баку самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР», а цяпер сам стаў аб'ектам следства.

Прысуд пакуль не набыў моц, Зміцер К. збіраецца яго абскарджваць.

Каментары18

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць