Грамадства88

У Беларускай праваслаўнай царкве значныя кадравыя рашэнні

Епіскапам Полацкім і Глыбоцкім стаў 49-гадовы Ігнацій.

Епіскап Ігнацій. Фота eparhia992.by

31 жніўня Свяшчэнны сінод Рускай праваслаўнай царквы разглядаў прашэнне архіепіскага Полацкага і Глыбоцкага Феадосія (Більчанка) аб сыходзе на пакой. Такое прашэнне святар падае пры дасягненні 75 гадоў, а ўжо потым сінод вырашае, ці задавальняць яго.

У выпадку з Феадосіям прашэнне было вырашана задаволіць. Цяпер архіепіскап Феадосій будзе знаходзіцца на пакоі ў Полацку, матэрыяльна яго будзе ўтрымліваць Полацкае епархіяльнае ўпраўленне.

У той самы дзень быў прызначаны новы епіскап у Полацк. Ім стаў 49-гадовы Ігнацій (Луковіч). За апошні год Ігнацій зрабіў імклівую кар’еру.

Ігнацій (свецкае імя Ігар Луковіч) нарадзіўся ў Маладзечне. Ягоная маці — манахіня Саламонія. Адметна, што жыве яна не ў беларускім манастыры, а ў Багалюбскім жаночым манастыры, гэта Суздальскі раён у Расіі. Бацька ўжо памёр.

Па свецкай адукацыі Ігнацій — радыёмеханік.

Потым вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі і Маскоўскай духоўнай акадэміі.

Быў пастрыжаны ў манахі архімандрытам Гурыем (на той момант яшчэ не архіепіскапам Навагрудскім) у 1993 годзе. Атрымаў манаскае імя Ігнацій.

Выкладаў у Мінскай духоўнай семінарыі гісторыю рускай царквы і літургіку. У 2002 годзе стаў настаяцелем царквы ў гонар Ціхвінскай іконы Маці Божай у Брэсце.

Узначальваў паломніцкі аддзел Брэсцкай епархіі. 

Летась Ігнацій стаў вікарным епіскапам Бараўлянскім. Нашы крыніцы ў БПЦ кажуць, што асноўнымі абавязкамі Ігнація ў Мінскай епархіі было сачэнне за будаўнічымі праектамі. Менавіта ён курыраваў будаўніцтва, якое адбываецца ў Ракаўскім прадмесці, недалёка ад будынка епархіяльнага ўпраўлення. Гэта ўваходзіла ў штодзённыя абавязкі Ігнація.

«Яшчэ ў Брэсце Ігнацій зарэкамендаваў як святар, які ўмее працаваць са спонсарамі, знаходзіць грошы на будаўніцтва. У самім жа будаўніцтве ён выглядаў вельмі грунтоўным, паказваў еўрапейскі падыход», — расказалі нам.

«Сёння ў БПЦ ёсць разуменне, што трэба нешта рабіць па-новаму, але няма разумення, што канкрэтна. У гэтым плане будзе цікава назіраць, як Ігнацій будзе выбудоўваць адносіны з мясцовымі супольнасцямі. Думаю, што ён павінен быць дастакова адкрытым для ініцыятываў і прапановаў знізу», — апавялі «Нашай Ніве».

Што тычыцца архіепіскапа Феадосія, то ўнутры БПЦ ён меў рэпутацыю такога «бацькі-духоўніка», якога цікавілі пытанні абраднасці і маралі, але ён не дужа звяртаў увагі на нейкія сацыяльныя з’явы. «Здаецца, яму не падабалася ўся гэтая адміністратыўная праца на чале епархіі. Ён вядзе дастаткова затворніцкі лад жыцця, яму падабаецца рэфлексаваць».

Глыбоцкі краязнаўца Кастусь Шыталь успамінае, што пры адкрыцці помніку протапрэсвітару Віталю Баравому ў мястэчку Параф’янава архіепіскап Феадосій сказаў, што «Украіну мы ўжо страцілі». «У гэтым плане ён быў прыхільнікам Расіі. Пры гэтым у вёсках заўсёды вітаўся з людзьмі па-беларуску: «Са святам», — згадвае Шыталь.

Як паведамляюць Журналы пасяджэння Сінода Беларускага Экзархата, з’явіўся таксама вікарны епіскап у Гомельскай епархіі з тытулам «Светлагорскі». Ім стаў старшыня Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых БПЦ Амвросій (Шаўцоў).

* * *

Удакладненне. У першым абзацы ў пачатковым варыянце артыкула епіскап Ігнацій быў памылкова названы Феадосіем.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі51

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве пабудуюць другі лядовы палац. Пры ім будзе і першы ў горадзе аквапарк4

Пасля падаражання праезду маршрутка ў аэрапорт Мінск каштуе ў два разы танней, чым аўтобус. Як такое атрымалася?1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры3

Наўседа: Дыялог з Мінскам магчымы, толькі калі Беларусь праявіць суседскую добрую волю7

УСУ атакавалі дронамі авіяцыйны завод у Смаленску падчас візіту Мядзведзева9

Па бярозавы сок у Мінску выстройваюцца велізарныя чэргі. Пакупнікі прыходзяць з дзясяткамі 5‑літровых бутляў2

Ёсць толькі восем беларускіх гарадоў, якія не выміраюць. Вось поўны спіс4

Заплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для беларускіх спецслужбаў47

«Атрутай упрыгожылі клумбу»: працяг гісторыі са знойдзеным пацучыным ядам у Мінску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі51

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць