Меркаванні

Як правільна камэнтаваць Чэмпiянат сьвету па футболе

Тэмнік-фэльетон Лёліка Праляск…Ушкіна.

Тэмнік-фэльетон Лёліка Праляск…Ушкіна.

Добры дзень, у этэры спартова-палiтычны камэнтатар Сяргей Новiкаў з праграмай «Правы футбалiста ў сьвеце».

Пачынаем трансьляцыю матчу Ўкраіна–Іран.

Уявеце толькі – усяго 10 год таму ў такое цяжка было паверыць. Краіна ляжала ў руінах, ад гора-рэфарматараў чуліся прапановы прыпыніць трансьляцыі з Чэмпіянату сьвету. «Нашто, – казалі яны, – нам футбол, калі канкураваць з Бразыліяй мы няздатныя? Давайце, – прапаноўвалi, – разьвiваць рыцарскiя турнiры i трансьляваць конкурсы міністрэляў. Лёсы простых людзей сталі для дзяржавы галоўным аргумэнтам, каб захаваць футбольныя трансьляцыі».

Вяртаемся да матчу. Зь мячом Андрэй Шаўчэнка. Ён ідзе наперад тэмпамі росту беларускай эканомікі – 12% у год.

Аднак удзел украінскiх жаўнераў у акупацыі Іраку выклікае заканамерныя нараканьні народаў Усходу: iранскі хаўбэк Махмуд Ахмадынэджад робіць форварду брудны падкат.

Шаўчэнка падае, тым самым нібыта дэманструючы, як цяжка даводзіцца сэзонным работнікам з краiнаў, дзе няма сацыяльна-рынкавай стабiльнасьцi, на палёх Заходняй Эўропы.

Апэратар дэманструе нам трыбуны, дзе мы бачым сцэну абурэньня тарсыды ўкраінцаў. Няцяжка зразумець прычыну iх эмоцыяў: сарвалі атаку, а тут яшчэ заход у акваторыю порту Фэадосіі натаўскага карабля. Дарэчы, рэжысэр трансьляцыі мне падказвае, што фанаты ўжо абвясьцілі другi i трэцi сэктары, а тасама праход памiж трыбунамi «зонай бяз НАТО».

Да месца інцыдэнту бяжыць судзьдзя і, ацаніўшы сытуацыю, паказвае іранцу жоўтую картку. Вось ён – прыклад высокага ўзроўню справядлівага міжнароднага аўдыту! Калі б рэфэры ацэньваў агульны капітальны кошт «Белтрансгазу», ён бы налічыў маёмасьцi на 5 мільярдаў баксаў, а ня нейкі там мiльярд, як падрахавалі ў тым «Газпроме».

Жоўта-блакітныя атрымалі права на штрафны. Яны доўга радзяцца, хто будзе біць. Ці не нагадвае гэта вам, шаноўныя гледачы, бесканцовую гумку па стварэньні аранжавай кааліцыі? Гэтак і хочацца сказаць – аранжавая бурбалка лопнула!

Раброў разьбягаецца, б’е. Гол!

Што дзеецца на трыбунах! Пэтарды! Бэнгальскiя агеньчыкi. Хаос!!! Вось вам палiтыка падвойных стандартаў: эўрапейцы ня здольныя навесьці парадак у сябе дома, аднак лезуць на Беларусь са сваiмi парадамi як жаба на купіну.

А мы на гэтым заканчваем наш рэпартаж. З вамi быў Сяргей Новiкаў. Заставайцеся ў стабiльнасьцi! А аматарам футболу раiм не адыходзiць ад блакiтных экранаў і пераключыцца на канал «Лад», дзе зараз мае пачацца наступны рэпартаж з сусьветкі – у праграме «Духоўны пэнальцi».

Каментары

Цяпер чытаюць

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі2

Найбуйнейшая адмена рэйсаў з часоў пандэміі — ваенны канфлікт на Блізкім Усходзе справакаваў хаос у небе1

Растварыць і змыць у каналізацыю: у свеце набірае папулярнасць тэхналогія «воднай крэмацыі» памерлых15

Сырскі: За люты УСУ вызвалілі больш тэрыторыі, чым расіяне захапілі7

Удары Ізраіля і ЗША па Іране прывялі да закрыцця важных нафтагазавых аб’ектаў на Блізкім Усходзе2

У Мінску расказалі, якой будзе былая Валадарка пасля рэканструкцыі ФОТЫ2

Расійскім прапагандыстам з Russia Today разбамбілі офіс у Тэгеране4

У Бабруйску ледзь не абрынуўся мост цераз чыгунку2

У выніку атрыманых раненняў памерла жонка аяталы Алі Хаменеі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць