Свет55

Кангрэс ЗША прызнаў генацыдам знішчэнне армян у Асманскай імперыі 

Палата прадстаўнікоў ЗША ў панядзелак прыняла рэзалюцыю аб прызнанні генацыду армян. Нягледзячы на ​​тое што рэзалюцыя мае рэкамендацыйны характар, гэты крок кангрэсменаў можа сур'ёзна ўскладніць адносіны ЗША і Турцыі, піша bbc.com.

За рэзалюцыю прагаласавалі 405 членаў палаты, 11 выказаліся супраць. Кангрэсмены прызнаюць, што паскораны разгляд рэзалюцыі выкліканы крызісам у адносінах з Анкарой з-за турэцкай аперацыі на поўначы Сірыі.

Кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу назваў рашэнне амерыканскіх кангрэсменаў спробай «выкарыстоўваць гісторыю для дасягнення палітычных мэтаў».

Чакаецца, што афіцыйная Анкара адкажа на прызнанне генацыду заявай свайго пасла ў Вашынгтоне, які раней назваў тэкст дакумента поўным беспадстаўных абвінавачванняў.

Масавыя дэпартацыі і забойствы армянаў на тэрыторыі Асманскай імперыі ў 1915 годзе прызнаныя генацыдам ў Расіі, Германіі, Францыі, Канадзе і шэрагу іншых краін свету. Аднак Турцыя нязменна пратэстуе супраць такой трактоўкі, і ўслед за ёй урад ЗША перш пазбягаў называць гэтыя падзеі генацыдам.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць