З партрэтам Сталіна і пралетарскімі лозунгамі: як у Мінску ўшанавалі ўгодкі Кастрычніцкай рэвалюцыі ФОТЫ
7 лістапада прыхільнікі камуністычнай ідэалогіі ўшанавалі 102-я ўгодкі Кастрычніцкага перавароту.
40 чалавек сабраліся на Плошчы Незалежнасці, каб прайсціся да помніка Дзяржынскаму на Камсамольскай. Яны трымалі транспаранты «Далоў капіталізм», «Саюз Расіі і Беларусіі вечны і непарушны», «Толькі дыктатура пралетарыяту прывядзе да перамогі сацыялізму». Удзельнікі былі пераважна старога ўзросту.
Надвор'е гэтым разам было сонечнае.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары