Усяго патроху88

З продажу здымаюць 13 экстрэмісцкіх кніг, што выдала «Хрысціянская ініцыятыва»

У хуткім часе на тэрыторыі Беларусі будуць выключаныя з абароту 13 кніг, якія выдала і распаўсюджвала ЗАТ «Хрысціянская ініцыятыва». Згодна з рашэннем суда яны прызнаныя экстрэмісцкімі.

Пра гэта паведаміў БелаПАН начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян Генеральнай пракуратуры Павел Радзівонаў.

Паводле яго слоў, першарадная задача Генпракуратуры заключаецца ў тым, каб забяспечыць канфіскацыю вышэйназванай экстрэмісцкай літаратуры

з усіх крыніцаў, даступных для пакупніка.
«Цяпер праводзіцца абагульненне і аналіз усіх матэрыялаў па ЗАТ «Хрысціянская ініцыятыва» для наступнай прававой ацэнкі дзейнасці гэтага таварыства», — сказаў П.Радзівонаў.

19 снежня 2008 года суд Савецкага раёна Мінска па іску Генеральнай пракуратуры прызнаў, што 13 кніг з’яўляюцца экстрэмісцкімі, распальваюць нацыянальную і рэлігійную варожасць і ўтрымліваюць заклікі да насільных дзеянняў. Яны былі выдадзеныя ў Беларусі і Расіі і распаўсюджваюцца ў сетцы магазінаў «Праваслаўная кніга» ЗАТ «Хрысціянская ініцыятыва».

Паводле заключэння экспертаў, змест гэтых кніг носіць антысеміцкі характар і стварае негатыўны вобраз іудаізму.
Пры вынясенні рашэння суддзя Эдуард Якубоўскі абапіраўся на артыкул 14 закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» і палажэнні Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Беларусі.

Генеральны дырэктар ЗАТ «Хрысціянская ініцыятыва» Уладзімір Чартовіч абскардзіў дадзенае рашэнне ў Мінскім гарадскім судзе. 26 лютага калегія гарадскога суда пакінула ў сіле рашэнне суда Савецкага раёна сталіцы аб прызнанні вышэйназваных выданняў экстрэмісцкімі.

Марат Гаравы, БелаПАН

Каментары8

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць