Улада5555

Бальшавікі просяць Адміністрацыю прэзідэнта дазволіць ім мітынг у падтрымку «саюзнай дзяржавы»

Прадстаўнікі каардынацыйнай рады «Адзінства», якая аб’ядноўвае крайне левых прыхільнікаў інтэграцыі з Расіяй, звярнуліся да новага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергеенкі з просьбай дазволіць ім мітынг на Кастрычніцкай плошчы апоўдні 20 снежня.

Валерый Драко на фота ў цэнтры.

Пад зваротам падпісаліся Валерый Драко (арганізатар «Бессмяротных маршаў») і бальшавік Васіль Зелікаў. Трэці прадстаўнік «Адзінства» Леанід Школьнікаў «знаходзіўся ў гэтыя дні ў Брусэлі», таму яго подпіса няма пад зваротам.

Заяўнікі пішуць, што 7-8 снежня ў цэнтры Мінска прайшлі акцыі супраць «саюзнай дзяржавы», што выклікала «негатыўную рэакцыю ў беларускім грамадстве». Драко і Зелікаў кажуць, што 20 снежня павінна адбыцца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, дзе вырашаць «астатнія эканамічныя пытанні».

«Прайшла акцыя «У Еўропу», павінна быць і за саюзную дзяржаву, — кажа ў каментары «НН» Валерый Драко. — Мы ўсё ж не ў Еўрасаюзе жывем, а ў саюзнай дзяржаве. Мы заўсёды былі і будзем за саюз. Калі далей так пойдзе, то можам дакаціцца да ўкраінскага сцэнару».

Валерый Драко кажа, што звярнуліся наўпрост да Адміністрацыі прэзідэнта, бо заяўка ў Мінгарвыканкаме разглядаецца да 15 дзён. Пакуль адказу ад уладаў не прыходзіла.

Дарэчы, акцыя запланаваная на 12:00 у працоўны дзень. Ці не лічыць спадар Драко, што на яе ніхто не прыйдзе? «Як атрымалася, што ўжо тут думаць», — адказвае заяўнік.

«Калі не дазволяць, то збірацца не будзем. Грошай у нас няма, каб штрафы аплочваць. Адрэагуем на гэта праз нашы сайты і газеты», — зазначае Валерый Драко.

Глядзі таксама: Сталіністы-бальшавікі: хто арганізоўвае «Несмяротны полк» у Мінску?

Каментары55

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць