Меркаванні

Фурман: Кішынёў — не ўся Малдова

Камуністы перамагаюць у Малдове ўжо трэці раз запар, пачынаючы з 2001 году. Чаму раней гэта не выклікала такіх масавых і бурлівых пратэстаў?

Каментуе расійскі палітолаг, супрацоўнік Інстытуту Еўропы Расійскай акадэміі навук, прафесар Дзмітры Фурман. Ён – складальнік зборніка “Малдова і Расія. Грамадства і дзяржавы”, які быў выдадзены пазалетась.

— Камуністы сапраўды перамагаюць у Малдове ўжо трэці раз запар, пачынаючы з 2001 году. Чаму раней гэта не выклікала такіх масавых і бурлівых пратэстаў?

Фурман: Трэба ўлічваць, што

ў Малдове і асабліва ў Кішынэве моладзь, і асабліва студэнцкая, вельмі лёгкая на пад'ем. Гэта іншае асяродзьдзе, іншая псыхалёгія, чым, скажам, у Маскве,
дзе моладзь не зьяўляецца палітычным фактарам. Яны бунтавалі, мітынгавалі шмат разоў, былі маратоны мітынгаў, якія працягваліся ў Кішінэве 100 дзён.

Разрыў паміж Кішынэвам і астатняй Малдовай значна большы, чым у іншых краінах.
Такі разрыў заўсёды ёсьць, і Менск, і Масква, і Кіеў таксама адрозьніваюцца ад правінцыі, але ў Малдове гэты разрыў значна большы, бо маладая
малдоўская інтэлігенцыя, сканцэнтраваная ў сталіцы, ня толькі больш палітычна правая, яна мае іншую нацыянальную ідэнтыфікацыю, яны лічаць сябе румынамі,
тым часам як сялянская маса працягвае лічыць сябе малдаванамі. Тут больш глыбокі разрыў. У Кішінэве на працягу апошніх гадоў прарумынскія настроі ішлі ўгару. Два гады таму ў сталіцы правыя перамаглі на мясцовых выбарах і ўзялі пад кантроль кішінэўскі муніцыпалітэт. І чаканьні ў сувязі з гэтымі парлямэнцкімі выбарамі былі вельмі высокімі. Гэтая канцэнтрацыя прарумынскіх настрояў і вялікіх чаканьняў зьмены ўлады ў сталіцы і спарадзілі такі ўсплёск.

— На ваш погляд, цяперашнія падзеі ў Кішінэве могуць стаць другім выданьнем украінскага Майдану 2004 году?

Фурман: Давайце паглядзім, якія адрозьненьні ад Майдану. Па-першае, на Майдане было зразумела, хто ідзе да ўлады, былі сымбалічныя асобы, якія тады былі разам – Юшчанка і Цімашэнка. Малдоўская апазыцыя вельмі расьцярушаная, адносіны ўнутры яе вельмі кепскія. Яна больш падобная да нашай расейскай правай, якая ні ў якіх абставінах ня можа аб'яднацца.

Па-другое,

ва Ўкраіне спрэчка ішла пра некалькі адсоткаў галасоў. Было зразумела, што прыкладна палова краіны – на баку Майдану. У Малдове правыя, паводле афіцыйных дадзеных, разам атрымалі 35%.
Ну, уявім сабе, што насамрэч – 40%. Але гэта не 50 на 50.

Трэці момант – тое, што Майдан быў надзвычай арганізаваны, там нічога не грамілі, як цяпер у Кішынэве.

І нарэшце чацьвёртае. Усё ж пра фальсыфікацыі на ўкраінскіх выбарах недвухсэнсоўна заяўлялі заходнія назіральнікі. Там была выразная падтрымка з боку Захаду. Тут, наколькі я разумею, яе няма.

Было б добра, калі б малдоўскія ўлады пайшлі на саступкі апазыцыі і пералічылі галасы ў асобных спрэчных акругах. Гэта быў бы прыгожы ход. Але я ня думаю, што калі б гэта было зроблена, вынік бы атрымаўся супрацьлеглы.

Каментары

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова15

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

Некалькі ампутацый, траўмы рук і ног. У навагоднюю ноч ад піратэхнікі пацярпелі 15 беларусаў3

Цэны на басейны Мінска на 2025 год. У тым ліку на новы Нацыянальны16

У Прыднястроўі адключылі ацяпленне, гарачую ваду і газ13

«Столькі найлепшых мы не гублялі з 2022 года». Z-блогеры перажываюць пра два збітыя Мі-83

Расследавальнікі назвалі імёны 90 тысяч расіян, якія загінулі на вайне з Украінай1

Саннікаў: Калі ўсе палітвязні будуць вызваленыя, я буду першым, хто скажа, каб здымалі ўсе санкцыі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова15

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Галоўнае
Усе навіны →