Культура

Пра асобы і час Беларусі — з першых вуснаў

Пабачыў свет першы том беларускага біяграфічнага альманаху «Асоба і час». Фаліянт на 500 старонак, выпушчаны выдавецтвам «Лімарыус».

Пабачыў сьвет першы том беларускага біяграфічнага альманаху «Асоба і час». Фаліянт на 500 старонак, выпушчаны выдавецтвам «Лімарыус», зьмяшчае матэрыялы,

прысьвечаныя як асобам добра вядомым, так і тым, хто пакуль што ня стаў часткай сьвядомасьці беларускага грамадзтва. Неабходнасьць падобнага выданьня ў Беларусі адчувалася даўно, кажа ўкладальнік кнігі Аляксандар Фядута.

У дзяржаўных і хатніх архівах захоўваецца шмат дзёньнікаў, лістоў, успамінаў, якія ніколі не друкаваліся, але маюць вялікую каштоўнасьць у стварэньні паўнавартасных партрэтаў іх аўтараў і адрасатаў. Так спадар Фядута прыйшоў да ідэі біяграфічнага альманаху. Тым больш, што сыстэматычна ў Беларусі гэтым ніхто не займаецца.

«Трэба дакумэнтаваць ня толькі мінуўшчыну, але ж і той час, які зараз. Мы ж жывём у гістарычныя часіны. Людзі адыходзяць, гісторыя сплывае — трэба зафіксаваць час. Вось так узьнікла гэтая ідэя».

На вокладку альманаху вынесеныя фотаздымкі Зоські Верас, Мікалая Маліноўскага, Васіля Быкава і Пятра Машэрава — асобаў з розных культурных, гістарычных і палітычных слаёў грамадзтва. Гэта — прынцыповая пазыцыя складальніка.

«Па‑першае, каб там не былі адны пісьменьнікі. Па‑другое, павінны быць прадстаўленыя розныя часы, пачынаючы ад Жыгімонта Старога і да нашых сучасьнікаў Быкава, Брыля, Машэрава, Зімяніна. Павінны быць розныя галіны жыцьця, мужчыны і жанчыны, камуністы і антыкамуністы. Высьветлілася, што ўсё гэта разам вельмі цікава чытаць. Атрымалася кніжка, якую б я абавязкова набыў, каб я яе ня меў як аўтар і складальнік».

Альманах дзьвюхмоўны. Складальнік лічыць такі падыход цалкам абгрунтаваным.

«Справа ў тым, што частка аўтараў з Расеі і каб ім была магчымасьць друкавацца, таму што там шмат дакумэнтаў, якія тычацца нашай агульнай гісторыі.

А прынцыповая пазыцыя тая, што першая мова альманаху ўсё ж такі беларуская. Адзінае, што мы папярэдзілі ўсіх, што гэта сучасная беларуская мова».

Альманах «Асоба і час» прысьвечаны памяці выдатнага беларускага дасьледчыка гісторыі і літаратуры прафэсара Генадзя Кісялёва.

Валянціна Аксак, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць