Грамадства4343

Ціханоўская ў другім тэлезвароце: Калі гэтая ўлада сыдзе, Беларусь не стане беднай. Яна перастане быць такой

28 ліпеня Святлана Ціханоўская выступіла са сваім другім тэлезваротам. Прапануем вам яго асноўныя пункты і відэазапіс.

«Вас палохаюць, што, калі вы не выбераце дзейную ўладу, то так будзе Майдан. Гэта не так». 

«Мы кажам, што большасць беларусаў хоча жыць у свабоднай і багатай краіне, а ён палохае Майданам. Дык хто тут хоча зладзіць Майдан? Ён ці мы?»

«Мы не хочам і ёй не дамо. Калі гэтая ўлада сыдзе, тут будзе не Майдан, а свята».

«Незалежнасць Беларусі — наша самая вялікая каштоўнасць».

«Мы не хочам згубіць незалежнасць, і ўладзе не дамо зрабіць гэта з намі».

«Пенсіі плаціць не ўлада. Пенсіі плацяць свае дзеці і ўнукі. Калі ўнукі паедуць, пенсіі плаціць не будзе каму. А яны з'едуць, калі ўлада перакрочыць 26-гадовы рубеж».

«Вас палохаюць, што эканоміка разваліцца. Насамрэч, гэта ўжо здарылася».

«Калі гэтая ўлада сыдзе, Беларусь не стане беднай. Яна перастане быць такой».

«Улада сее кавуны і перабірае бульбу, пакуль палова бюджэту складаецца з падаткаў ад прыватнага бізнэсу».

«Дзейная ўлада не ўмее кіраваць дзяржавай». 

«Не галасуйце датэрмінова. Калі вы прагаласуеце датэрмінова, ваш голас аддадуць дзейнай уладзе».

«Члены камісій нясуць крымінальную адказнасць за падробку галасоў».

«Не маўчыце, прыходзьце на нашы санкцыянаваныя мітынгі».

Апісанню ідэальнай Беларусі будучыні Ціханоўская гэтым разам прысвяціла большую частку свайго звароту.

«Толькі разам мы пабудуем краіну для жыцця», — падсумавала яна.

Апытанка

Каментары43

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць