Афіша

Фан-клуб беларускага року «Будзьма свабоднымі» запрашае ў Наваполацк

Фан‑клуб беларускага року «Будзьма свабоднымі» запрашае 6 траўня (серада) ў Наваполацк на сустрэчу з аўтарамі кнігі «222 альбомы беларускага року» Вітаўтам Мартыненкам і Анатолем Мяльгуём.

У імпрэзе разам з абодвума аўтарамі нацыянальнай музычнай энцыклапедыі бярэ ўдзел і папулярны бард, лідэр гурта P.L.A.N. Андрэй Плясанаў.

Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй – знакамітыя музычныя крытыкі. Пра беларускі рок пішуць з пачатку 80‑х гадоў. Іх першая кніга «Праз рок‑прызму» выйшла ў 1989 годзе ў ЗША.

«222 альбомы беларускага року» – працяг гэтай кнігі (без аніякіх паўтораў). Кніга ёсць практычна энцыклапедыяй беларускай музыкі, бо праз выданне альбомаў можна прасачыць гісторыю айчыннага року. Кніга расказвае пра тыя альбомы нашых камандаў, што выходзілі не толькі ў Беларусі, але і ў ЗША да Польшчы, Расіі ды Францыі, у Нямеччыне і Вялікабрытаніі і іншых краінах ад 30 гадоў да нашых дзён.

Усім наведнікам у падарунак – дыск «Фестывальны рух Беларусі» ад фан‑клубу «Будзьма свабоднымі».

Сустрэча пройдзе па адрасе: Наваполацк, вул. Алімпійская, 9.

Уваход вольны! Пачатак у 18.30. Даведкі праз т.: (029) 649‑08‑88.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома4

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома4

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць