Арына Сабаленка вярнулася ў першую дзясятку рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).
У нядзелю Арына выйграла турнір у аўстрыйскім Лінцы. Дзякуючы перамозе, Сабаленка паднялася з 11-га радка на 10-ы, абагнаўшы 23-разовую пераможцу турніраў серыі Вялікага шлема Серэну Уільямс.
Найвышэйшую пазіцыю ў рэйтынгу Сабаленка займала ў лютым 2019 года — дзявятае месца.
Лідарства захавала аўстралійка Эшлі Барці, на другім месцы ідзе румынка Симона Халеп, трэцяе месца займае японка Наомі Осака.
Вікторыя Азаранка займае 13-ы радок, Аляксандра Сасновіч — 90-я.
Сабаленка: «Шмат бчб-людзей мяне ненавідзяць. Спачатку я рэальна думала: «Ну ўсё, мне піпец»
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Каментары