Усяго патроху

Салідарныя беларусы завалілі жонку блогера MozgON замовамі на вязаныя рэчы на два гады наперад

Толькі ўчора у сацсетках і тэлеграм-каналах размясцілі просьбу падтрымаць хэнд-мэйд-бізнэс жонкі палітвязня Уладзіміра Цыгановіча, вядомага як блогер MozgOn, як за суткі Наталлю проста завалілілі замовамі на вязаныя рэчы. А колькасць падпісантаў яе інстаграма хутка вырасла амаль у чатыры разы.

Наталля прызнаецца, што не адразу зразумела, чаму на яе знянацку пасыпаліся дзясяткі паведамленняў. 

«Паўдня сышло толькі на тое, каб зразумець, што адбываецца. Я нават не магу палічыць — можа, 100 замоў, а, можа, і 200 паступіла. Фізічна не паспяваю ўсё прачытаць і ўсім адказаць. Таму апублікавала пост, дзе прашу ставіцца з паразуменнем да таго, што мае магчымасці абмежаваныя.

Па падліках жанчыны, шапак, павязак, снудаў у яе замовілі на два гады наперад. Справа ў тым, што вязаць Наталля можа толькі ў вольны ад асноўнай працы час:

«Год таму я як рамеснік займалася толькі вязаннем, часу было больш. Цяпер жа бяру пруткі ў рукі толькі пасля працы на пару гадзін ды на выходных: трэба ж і адпачыць, і нейкую хатнюю працу зрабіць, і дачцэ час прысвяціць. Так што ў першую чаргу адказваю тым людзям, якія замаўлялі нешта на падарунак, дзе важная аператыўнасць. А ўжо іншым адпішуся пазней, калі яшчэ будзе актуальна».

Агулам Наталля вяжа з васьмі год: гэтаму яе навучыла маці.

«Ужо ў старэйшых класах пачалі з’яўляцца часопісы Burda, адкуль мы бралі прыклады, натхненне. Набыць моднае адзенне асабліва магчымасцяў не было, таму ўсё вязалася сваімі рукамі — ад швэдраў да шалікаў».

Нягледзячы на тое, што муж Наталлі знаходзіцца за кратамі з лета, яна трымаецца пазітыўна.

«Я аптыміст, усё ў нас будзе нармальна. Афармляем перадачкі, два разы на тыдзень пішам мужу лісты. Дасылаем разам з дачкой малюнкі, фотаздымкі — трэба чалавека падтрымліваць. Ад яго таксама прыходзіць недзе два лісты на тыдзень. Дачка, дарэчы, для сваіх 6 год разважае па-даросламу. Яна ўсё разумее: бацька затрыманы.

Наталля з дачкой у аксэсуарах, звязаных сваімі рукамі
Наталля з дачкой у аксэсуарах, звязаных сваімі рукамі

Наталля адзначае, што яна — чалавек зусім не публічны, таму ёй няёмка ад такой увагі і вялікай колькасці прапаноў дапамогі.

«Замовы на простыя вязаныя рэчы я паступова апрацую. Нехта прапаноўваў нам адразу і грошы, але ад такога я адмаўляюся. У нас не настолькі ўсё дрэнна: я працую, зарабляю. Хапае беларусаў, якім фінансавая дапамога куды больш актуальная, я шчыра так лічу», — кажа Наталля.

Каментары

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму14

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны28

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя11

У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё2

Ноччу на МКАД малады кіроўца пратараніў ліхтарны слуп

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць