Грамадства22

Новы этап Малочнай вайны

Расія збіраецца забараніць увоз яшчэ 800 найменняў беларускай малочнай прадукцыі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка.

Федэральная служба па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека Расіі (Расспажыўнагляд) мае намер забараніць увоз яшчэ 800 найменняў беларускай малочнай прадукцыі ў дадатак да раней забароненых 500 відаў.

«Як паказаў дадатковы аналіз, выкананне тэхрэгламенту на малако і малочную прадукцыю, пераафармленне дакументаў на тэрыторыі Смаленскай і Бранскай абласцей праводзілася з відавочным парушэннем падобнага роду працэдур», — паведаміў РІА Новости кіраўнік службы Генадзь Анішчанка.

Паводле яго слоў,

у выніку будзе адклікана 406 санітарна‑эпідэміялагічных заключэнняў, выдадзеных або перааформленых для беларускай прадукцыі ў Бранскай вобласці. Такая ж доля чакае 107 заявак на беларускую малочную прадукцыю, якія ўнесены расійскімі пастаўшчыкамі ў Бранскай вобласці.

Што тычыцца Смаленскай вобласці, то, як паведаміў Г.Анішчанка, пастаўкі, ажыццёўленыя па 198 выдадзеных дазволах, будуць прыпыненыя, яшчэ 92 дакументы, што знаходзяцца ў лісце чакання, будуць адкліканыя.

6 чэрвеня кіраўнік Росспажыўнагляду вынес рашэнне аб забароне на ўвоз у Расію 500 відаў беларускіх малочных прадуктаў з‑за таго, што на іх дагэтуль не аформлены ўсе дакументы ў адпаведнасці з расійскім тэхрэгламентам, што набыў моц у снежні 2008 года.

Г.Анішчанка таксама заявіў, што перамовы з Беларуссю па «малочнай» праблеме наўрад ці магчымыя: «Што да перамоў, то Расспажыўнагляд змушаны адклікаць раней выказанае пажаданне па перамовах з беларускім бокам, паколькі, паводле ацэнак некаторых яго чыноўнікаў, гэта праблема з’яўляецца надуманай. Адцягваць нашых беларускіх калегаў па надуманых праблемах мы лічым неразважлівым і просім прабачэння за турботы».

5 чэрвеня прэм’ер‑міністр Расіі Уладзімір Пуцін заявіў пра неабходнасць фармавання адзіных умоў давання датацый сельгасвытворцам Расіі і Беларусі.

Паводле яго слоў, датацыі, якія Беларусь дае сваім вытворцам цэльнага малака, дасягаюць 24%, у той час як у Расіі гэтыя датацыі складаюць толькі 3%.

Прэм’ер‑міністр паведаміў, што закранаў гэтую тэму падчас сустрэчы з беларускімі партнёрамі і тыя выказалі гатоўнасць абмяркоўваць пытанне аб датацыях на перамовах. Пры гэтым У.Пуцін падкрэсліў: «Я добра ведаю, у якім рэжыме гэтыя падыходы выпрацоўваюцца з нашымі калегамі — гэта можа заняць шмат часу, таму я цяпер даў указанне мытнай службе сфармуляваць прапановы, якія б дазволілі нам стварыць неабходныя ўмовы для правядзення гэтага перамоўнага працэсу».

1 чэрвеня ў інтэрв’ю буйным расійскім друкаваным выданням А.Лукашэнка абвінаваціў Расію ў абмежаванні паставак беларускага харчавання, якое таннейшае дзякуючы дзяржпадтрымцы сельскай гаспадаркі.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў10

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі рыхтуюцца да масавых пратэстаў пакалення Z. Паліцыя асцерагаецца беспарадкаў7

Расійскі Калінінград і вобласць уначы засталіся без электрычнасці

Украінскія дроны атакавалі НПЗ ва Уфе2

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»16

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца13

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў10

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць