Грамадства

Шасцярых чалавек асудзілі за распісаны помнік Леніну ў Брэсцкім раёне

У судзе Брэсцкага раёна вынесеныя прысуды шасцярым хлопцам, якіх прызналі вінаватымі паводле ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.

Падставай для затрымання стала нанясенне надпісаў накшталт «3%» на помнік Леніну ў пасёлку Дамачаве (Брэсцкі р-н). Паводле версіі следства, надпісы нанеслі шэсць чалавек. Спачатку справаводства ў дачыненні да аднаго з абвінавачаных вынеслі ў асобную справу — хутчэй за ўсё, з прычыны таго, што той пастаянна пражывае не ў Беларусі. Але на судзе 23 сакавіка было вырашана гэтыя справы аб'яднаць, а 6-га абвінавачанага выклікаць на суд.

«Белсат» паведамляе, што восьмага красавіка суддзя Сяргей Маручак прысудзіў:

  • Яраславу Бураку — 3 месяцы арышту. Зараз ён праходзіць службу ў войску — працягне яе пасля таго, як адбудзе пакаранне на гаўптвахце ў Мінску. Гэты тэрмін не пойдзе ў тэрмін службы.
  • Дзмітрыю Харсу — 1 месяц арышту.
  • Кірылу Бекішу і Дзянісу Чарныгіну — 2,5 гады «хатняй хіміі».
  • Аляксандру Нікіціну і Уладзіславу Цярэшку — 1,5 года «хатняй хіміі».

Усім хлопцам — 17-19 гадоў. У жніўні ў пасёлку Дамачава яны распісалі помнік Леніну, пакінулі на ім надпісы «3%», «Уходи», «Жыве Беларусь!». Усіх вінавацілі ў хуліганстве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА22

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА22

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць