Кіно

«Зямля качэўнікаў» — найлепшы фільм, Хопкінс і Макдорманд — найлепшыя акцёры. Вынікі прэміі «Оскар»

Сёння ўначы ў Лос-Анджэлесе прайшла цырымонія ўручэння ўзнагарод «Оскар»

«Зямля качэўнікаў» атрымала ўзнагароду кінаакадэміі ў катэгорыі «Найлепшы фільм».

Рэжысёр фільма Хлоя Чжаа стала другой у гісторыі жанчынай, якая перамагла ў намінацыі «Найлепшая рэжысура».

Фрэнсіс Макдорманд («Зямля качэўнікаў») і Энтані Хопкінс («Бацька») атрымалі «Оскар» за найлепшыя жаночыя і мужчынскія ролі.

Узнагароду за найлепшую мужчынскую ролю другога плана раней на цырымоніі атрымаў Дэніэл Калуя за ролю ў фільме «Юда і чорны Месія». Найлепшай актрысай у ролі другога плана стала Юн Е-джон за працу ў «Мінары».

«Дзяўчына, што дае надзеі» ўзнагароджана ў намінацыі «Найлепшы арыгінальны сцэнар», а «Бацька» — «найлепшы адаптаваны сцэнар».

Фільм Крыстафера Нолана «Довад» перамог у адзінай намінацыі, у якой яго вылучалі на «Оскар», — візуальныя эфекты. «Манк» Дэвіда Фінчэра атрымаў два «Оскары» — за працу мастака-пастаноўшчыка і за працу аператара. «Гук металу» ўзнагароджаны за найлепшы мантаж.

«Яшчэ па адной» (Данія) названы найлепшым фільмам на замежнай мове.

«Душа» атрымала «Оскар» як найлепшы поўнаметражны анімацыйны фільм і за лепшую музыку, паведамляе «Медуза».

Вестэрн, дзе зямлю не асвойваюць, а кідаюць. Рэцэнзія на «Зямлю качэўнікаў», які перамог на «Оскары»

Каментары

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць