Здарэнні

«Мужчына спытаў у мяне плоскую адвёртку». Дзіўны суіцыд у краме ў Ваўкавыску

У панядзелак 26 красавіка ў ваўкавыскую прадуктовую краму «Зарніца» зайшоў мужчына. У каўбасным аддзеле ён узяў нож — і ўдарыў сябе ў жывот. Мужчына памёр на месцы.

Цікава, што крама «Зарніца» належыць выпраўленчай установе — калоніі №11. Але знаходзіцца не на тэрыторыі калоніі, а проста ў горадзе, гандлюе прадуктамі.

«Наша Ніва» звязалася з загадчыцай крамы, але жанчына адмовілася размаўляць аб здарэнні.

У суседняй краме распавялі, што літаральна перад трагедыяй да іх завітаў вельмі падазроны кліент.

«Учора заходзіў нейкі мужчына — я не магу дакладна сцвярджаць, што гэта ён, але вельмі падобна да таго. Гэта быў чалавек гадоў 40 на выгляд, неахайна апрануты: джынсы расшпіленыя. Невысокі рост, хударлявы мужчына, — распавялі ў суседняй краме. — 

Было падобна, што ён пад нейкімі наркотыкамі. Спайсы, можа, ці што? Бо вельмі дзіўныя вочы былі ў яго, такія мутныя. Але алкаголем не пахла.

Гэты мужчына спытаў у мяне адвёртку. Кажа, не крыжавую, а плоскую трэба. Я адказала: мы інструментам не гандлюем. Ён адразу выйшаў і пайшоў у «Зарніцу».

Але зноў жа — не магу сцвярджаць, што тое быў дакладна адзін і той жа чалавек. Сама я труп не бачыла. А прадавачкі з «Зарніцы» цяпер маўчаць — напэўна, ім далі загад ні з кім не гаварыць на гэтую тэму». 

Каментары

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць