Грамадства

На вучэннях «Захад-2021» адпрацуюць схаванае разгортванне войскаў супраць «умоўнай дзяржавы»

Сумесныя стратэгічныя вучэнні пройдуць у верасні на палігонах Беларусі і Расіі.

Схаванае разгортванне войскаў адпрацуюць на маючых адбыцца сумесных расійска-беларускіх вучэннях «Захад-2021». Аб гэтым у інтэрв'ю газеце «Чырвоная зорка» распавёў камандуючы войскамі Заходняй ваеннай акругі (ЗВА) Расіі генерал-палкоўнік Аляксандр Жураўлёў, піша ТАСС.

«Павышаная ўвага надаецца апераджальнай гатоўнасці сістэм кіравання і ўсіх відаў забеспячэння, а таксама схаванаму разгортванню неабходнай групоўкі», — заявіў ён.

Таксама будуць адпрацоўвацца навыкі, атрыманыя ў выніку асваення вопыту баявых дзеянняў ва ўмовах сучасных ваенных канфліктаў. «Намі адпрацаваныя і ўкаранёныя ў войскі нестандартныя спосабы дзеянняў батальённых тактычных груп пры адбіцці ўдараў нізкалятальных паветраных цэляў, беспілотных лятальных апаратаў і барацьбе з хуткаснымі бронеаб'ектамі», — адзначыў камандуючы ЗВА РФ.

Сумесныя стратэгічныя вучэнні «Захад-2021» пройдуць у верасні на ваенных палігонах Беларусі і Расіі. Раней паведамлялася, што ў аснову задумы вучэнняў пакладзены адзін з магчымых варыянтаў эскалацыі ваенна-палітычнай абстаноўкі супраць ўмоўнай дзяржавы. Міністр абароны РФ Шайгу заяўляў, што на вучэннях будзе масава прымяняцца вайсковая авіяцыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць